Партыя БНФ » У Менску затрыманы актывіст Моладзі БНФ Дзьмітры Сільчанка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Менску затрыманы актывіст Моладзі БНФ Дзьмітры Сільчанка

Дададзена 28.10.2017 11:42:12 | 149 праглядаў

Затрыманьне адбылося позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста.

7AA5912A-EC7F-4FAE-B2E7-12608785CE92_cx0_cy11_cw0_w1023_r1_sЯк паведаміў Радыё Свабода старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч, Дзьмітры Сільчанка ўвечары знаходзіўся на сваім працоўным месцы ў адной з прыватных арганізацый Менску, дзе ў яго было начное дзяжурства.

Каля 22 гадзіны яму патэлефанаваў участковы і сказаў, хлопца «выклікаць на размову». Сільчанка папрасіў, каб яму даслалі афіцыйную позву.

Праз гадзіну, прыкладна каля 23 гадзіны вечара, да Сільчанкі прыехалі на працу супрацоўнікі міліцыі і затрымалі яго.

Як паведаміла Свабодзе сяброўка Сільчанкі, ён па тэлефоне сказаў ёй, што яго адвезьлі ў РАУС Менскага раёну, дзе склалі пратакол па артыкуле 23.34 (парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў» 21 кастрычніка.

Суд над Дзьмітрыем Сільчанкам адбудзецца ў панядзелак, 30 кастрычніка.

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.