Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч узяў удзел у акцыі памяці ў Курапатах
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч узяў удзел у акцыі памяці ў Курапатах

Дададзена 30.10.2017 11:44:55 | 144 праглядаў

29 кастрычніка 1937 году адбыўся самы чорны дзень у гісторыі беларускай літаратуры. За адну ноч з 29-га на 30-га карнікі НКВД расстралялі цэлую групу пісьменьнікаў, сярод якіх былі Анатоль Вольны, Платон Галавач, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Васіль Каваль, Майсей Кульбак, Юрка Лявонны, Валеры Маракоў, Юлі Таўбін, Міхась Чарот ды іншыя, агулам 22 чалавекі.

Як у Курапатах ушанавалі памяць расстраляных паэтаў. ФОТА

Усяго ў тую ноч былі зьнішчаны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай творчай і навуковай інтэлігенцыі і дзяржаўнага апарату.

Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму

Ва ўрочышчы Курапаты, на месцы масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, позна ўвечары 29 кастрычніка прайшла акцыя памяці забітых у ноч на 30 кастрычніка 1937 года прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.

янукевіч курапатыНягледзячы на залеўны дождж, у Курапатах з ініцыятывы Змітра і Насты Дашкевічаў і Эдуарда Пальчыса сабралася каля ста чалавек. Сярод іншых, тут былі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, літаратары Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч і Уладзімір Някляеў, бізнэсовец Павел Бераговіч, барды Анатоль Івашчанка і Алег Мізула, пасол Польшчы Конрад Паўлік.

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.