Партыя БНФ » Сябру Моладзі БНФ Дзмітрыю Сільчанку далі штраф у 1150 рублёў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябру Моладзі БНФ Дзмітрыю Сільчанку далі штраф у 1150 рублёў

Дададзена 30.10.2017 3:29:02 | 370 праглядаў

У панядзелак 30 кастрычніка суд Мінскага раёна разгледзіў справу супраць актывіста Моладзі БНФ Дзмітрыя Сільчанкі. Хлопца затрымалі яшчэ ў пятніцу ўвечары, і дзве ночы правёў у РУУС.

СільчанкаЯго абвінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паўторна на працягу года) за ўдзел у акцыі “Марш абураных беларусаў 2.0″, якая адбылася 21 кастрычніка. У працэсе Дзмітрый Сільчанка адмовіўся даваць паказанні- паведамляе Праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Суддзя Аляксей Крапачоў вывучыў пісьмовыя матэрыялы справы і без перапынку для прыняцця рашэння вынес актывісту пакаранне ў выглядзе штрафу, памер якога склаў 50 базавых велічынь. Сам разгляд справы доўжыўся 10 хвілін.

Затрымалі Дзмітрыя Сільчанку позна ўвечары 27 кастрычніка на месцы працы актывіста.

Зміцер Сільчанка распавёў карэспандэнту газэты “Народная воля” пра дэталі затрымання і суда:

“Прыблізна а 23 гадзіне да мяне на працу прыехалі ўчастковы з двума супрацоўнікамі міліцыі і сказалі, што трэба паехаць у аддзяленне перагаварыць. Я звязаўся з маім дырэктарам і папярэдзіў, што мяне забіраюць. Прыехалі ў адзяленне, склалі пратакол апытання наконт майго удзелу ў акцыі 21 кастрычніка па артыкуле 23.34. І ўсё – аформілі, склалі пратакол асабістага дагляду, забралі ўсе рэчы і туды ж закінулі ў камеру. Адносіны былі больш-меньш нармальныя – ніякіх абразаў і збіцця не было”.

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.