Партыя БНФ » Партыя БНФ бярэ ўдзел у сэсіі парлямэнцкай асамблеі Эўранэст у Кіеве
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Партыя БНФ бярэ ўдзел у сэсіі парлямэнцкай асамблеі Эўранэст у Кіеве

Дададзена 01.11.2017 12:01:37 | 165 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч бярэ ўдзел у шостай сэссіі парлямэнцкай асамблеі Усходняга партнэрства Эўранэст, што адбываецца цяпер у Кіеве.

euronest_5thsession_posterЭўранэст – гэта парлямэнцкая асамблея, створаная з мэтай назіраць за рэалізацыяй праграмы Ўсходняга партнэрства й даваць парады ўрадам-удзельнікам праекту. Удзельнікамі Усходняга партнёрства з’яўляюцца Азербайджан, Арменія, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна. Эўранэст — парлямэнцкае вымярэньне праграмы Ўсходняе партнэрства.  Гэты орган складаецца з дэпутатаў Эўрапарлямэнту і парлямэнтаў краін — удзельніц ініцыятывы, за выключэньнем Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Цяпер ў Эўранэсьце няма афіцыйнага прадстаўніка ад Беларусі, зарэзэрваваныя для нашай краіны крэслы ў парлямэнцкай асамблеі вакантныя з той прычыны, што Палата прадстаўнікоў не прызнаецца ў Эўропе за легітымна абраны парлямэнт.

B012DAE9-4CAB-4DA2-BC66-83830A71963D_cx0_cy8_cw100_w650_r1_sНа запрашэньне Эўрапарлямэнту ў шостай сэсіі Эўранэсту ў Кіеве прыае ўдзел дэлегацыя беалрускіх апазыцыйных партыяў. Запрашэнне ўзяць удзел у сесіі Эўранесту атрымалі Юрась Губарэвіч (старшыня руху „За Свабоду”), Ірына Вештард (старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)), Сяргей Калякін (лідар Беларускай партыі левых „Справядлівы свет”), Тацьцяна Караткевіч (сустаршыня кампаніі „Гавары праўду”), Анатоль Лябедзька (лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі), Віталь Рымашэўскі (сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя”), Мікалай Статкевіч (сустаршыня Беларускага нацыянальнага кангрэса, лідар аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Народная Грамада”), Аляксей Янукевіч (намеснік старшыні Партыі БНФ), а таксама дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім і Ганна Канапацкая, якія прадстаўляюць дэмакратычныя сілы краіны ў беларускім парламенце.

У панядзелак 30 кастрычніка ў межах сэсіі Эўранэста працавалі парламэнцкія камітэты, а 31 кастрычніка і 1 лістапада пройдуць пленарныя пасяджэньні.

Пасяджэньне працоўнай групы Эўранэсту па сувязях з Беларусьсю адбылося ў аўторак 31 кастрычніка. З дакладам аб сытуацыі ў Беларусі выступіў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

На бягучай сесіі Эўранэсту і на пасяджэньні працоўнай групы па Беларусі абмяркоўваецца зварот да Саміту Усходняга партнэрства, які мае адбыцца 23 лістапада ў Бруселі. Саміт вызначыць стратэгію супрацы паміж Эўразьвязам і Рэспублікай Беларусь на бліжэйшы час.

Відэатрансляцыя пленарных пасяджэньняў Эўранэсту даступная на ютюб-канале Вярхоўнай Рады Украіны.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў гэтымі днямі таксама знаходзіцца ў Кіеве, дзе праводзіць шэраг сустрэчаў з украінскімі палітыкамі.

20171031_130020Сярод іншага лідэр БНФ меў сустрэчу з былым амбасадарам Украіны ў Беларусі Раманам Бяссмертным, які цяпер з’яўляецца кіраўніком цэнтральнага апарату Аграрнай партыі Украіны: “Мы са спадаром Бяссмертным абмеркавалі тэмы супрацоўніцтва і магчымага заключэньня дамовы паміж партыямі, абмяняліся поглядамі адносна пэрспэктываў наданьня большай сілы прынцыпам будапэшцкага мэмарандума, які гарантаваў бясьпеку незалежнаму існаваньню Беларусі і Украіны, але, нажаль, застаўся толькі дэкляратыўным дакумэнтам. Асобна закранулі тэму больш шырокага міжпартыйнага супрацоўніцтва паміж палітычнымі арганізацыямі рэгіёна Міжмор’я” – распавёў пра зьмест сустрэчы старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.