Партыя БНФ » Актывіста БНФ Валерыя Мінца будуць судзіць 4 лістапада ў Лідзе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіста БНФ Валерыя Мінца будуць судзіць 4 лістапада ў Лідзе

Дададзена 01.11.2017 1:31:22 | 482 праглядаў

Актывіст Партыі БНФ з Ліды Валер Мінец атрымаў поштай ліст з Лідскага РАУС, у якім змешчаны пратакол пра нібыта здзейсненае адміністратыўнае правапарушэнне. Разгляд справы адбудзецца 4 лістапада ў судзе Лідскага раёна.

pratakol-mincaПратакол складзены на падставе часткі 3 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях “Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў”.

На гэты раз падвышаную пільнасць выявіў участковы Лідскага РАУС Лукін У.А. Ён склаў пратакол за каментар Валеры Мінца, які быў змешчаны на сайце рэсурсу “Хартыя 97”.

Згодна з пратаколам, міліцыянт знайшоў у апублікаваным камэнтары заклік да удзелу у “Акцыі папярэджання” у Менску 8-га верасня, супраць вучэнняў “Захад 2017″.

Валер Мінец звяртае ўвагу на асаблівую “руплівасць” участковага Лукіна, а таксама на той факт, што ў сваёй аватарцы на месанджары “вайбера” той змясціў характэрную выяву Пуціна – на ёй расейскі кіраўнік у акулярах, у лінзах якіх адбіваецца полымя ад пылаючага сцяга ЗША – паведамляе рэгіянальны партал “Гарадзенская Вясна“.

Як паведаміў Валер Мінец, ён ужо атрымаў СМС з суда з запрашэньнем на разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэньні ў судзе Лідскага раёна у суботу, 4 лістапада, 11-00, пакой 21 (адрас суда: г. Ліда, вул. Перамогі, 34). Разглядаць справу будзе судзя Філатаў М. Ю.

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.