Партыя БНФ » Гарадзенцы выступілі супраць канцэрта “легенды рускага шансона” Віктара Мілько (Каліны)
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Гарадзенцы выступілі супраць канцэрта “легенды рускага шансона” Віктара Мілько (Каліны)

Дададзена 01.11.2017 3:14:46 | 156 праглядаў

Прадстаўнікі гарадзенскіх філіяў дэмакратычных партыяў АГП, Партыі БНФ, БСДП (Грамада) і БХД. выступілі з сумеснай заявай супраць правядзення у сценах навучальнай установы УА “Гродзенскі дзяржаўны коледж мастацтваў” канцэрта з удзелам адыёзнага выканаўцы Віктара Мілько, які больш вядомы пад мянушкай “Каліна”.

minka-1У сваёй заяве палітычныя актывісты  звяртаюць увагу на тое, што “Віктар Мілько (Каліна) неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе фатаграфаваўся разам з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі ўзнагароды  і трымаючы зброю ў руках.

У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі ўзнагарод, сярод якіх “Защитник Новороссии”. З чаго можна зрабіць выснову, што Віктар Мілько (Каліна) мог удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных тэрарыстычных арганізацый. Спявак неаднаразова выказваў падтрымку сепаратыстам, у тым ліку ў сваіх песнях.

minka-2У сацыяльных сетках ён часта выказвае сваю праімперскую пазіцыю ў дачыненні да Рэспублікі Беларусь. Дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі “недабеларусамі”.

Адпаведны зварот быў накіраваны у ідэалагічныя аддзелы аблвыканкаму, гарвыканкаму і кіраўніцтву коледжа мастацтваў.

Прадстаўнікі гарадзенскіх дэмакратычных партый АГП, БНФ, БСДП (Г), БХД заклікаюць Галоўнае упраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, Галоўнае упраўленне ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама, кіраўніцтва УА “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў “не дапусціць правядзенне канцэрта Віктара Мілько (Каліны) ў нашым горадзе. Таксама заклікаем гарадзенцаў байкатаваць выступ выканаўцы, які прапагандуе антычалавечыя і антыдзяржаўныя каштоўнасці” – гаворыцца ў звароце.

* * *

Кіраўніцтву УА „Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў» Начальніку Галоўнага упраўленьня ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Версоцкаму А. Л. Начальніку Галоўнага упраўленьня ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкам Ярашэвічу А.А.

ЗВАРОТ

2 лістапада ў сценах навучальнай установы УА „Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў»  пройдзе канцэрт “легенды рускага шансона” (прамая цытата з афішы) Віктара Мілько (Каліны) «Эх, разгуляй!».

Акрамя таго, што культурная каштоўнасць рускага шансона, як музычнага жанру, сама па сабе выклікае пытанні, творчы і жыццёвы шлях Віктара Мілько (Каліны) не адпавядае каштоўнасным і ідэалагічным прынцыпам выхавання моладзі Рэспублікі Беларусь. Больш за тое, некаторыя ягоныя дзеяньні могуць разглядацца як парушэньне арт. 133 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Віктар Мілько Каліна неаднаразова наведваў часова акупаваныя тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласцей Украіны, дзе фатаграфаваўся разам з прадстаўнікамі сепаратысцкага руху, маючы на форменным адзенні знакі ўзнагароды  і трымаючы зброю ў руках. У так званай ДНР Віктар Мілько атрымаў некалькі узнагарод, сярод каторых “Защитник Новороссии» (https://www.youtube.com/watch?v=GCXHispr-Ns). З чаго можна зрабіць выснову, што Віктар Мілько (Каліна) мог удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку самаабвешчаных тэрарыстычных арганізацый. Сьпявак неаднаразова выказваў падтрымку сепаратыстам, у тым ліку ў сваіх песнях (https://www.youtube.com/watch?v=uyIlupOQl-0, https://www.youtube.com/watch?v=TyI_OjalO4k https://www.youtube.com/watch?v=IWCPrRnpMCE ).

У сацыяльных сетках ён дазваляе сабе прыніжаць людзей па нацыянальных і моўных прыкметах, выкарыстоўваючы вульгарныя звароты мовы і нецэнзурную лексіку, называючы некаторых грамадзян Беларусі “недабеларусамі” і г.д.

На падставе вышеэпералічанага просім разгледзець пытанне аб недапушчэнні правядзення канцэрта.

Верамеенка С.    _______________________

Грыгенча Е.        _______________________

Саранчукоў В.    _______________________

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.