Партыя БНФ » Бярозаўскія актывісты аднавілі помнік паўстанцам 1863 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Бярозаўскія актывісты аднавілі помнік паўстанцам 1863 году

Дададзена 01.11.2017 10:39:33 | 450 праглядаў

У вёсцы Малое Вольжава, дзе лідскія актывісты аднаўляюць народны мемарыял паўстанцам 1863 года, з’явіўся камень-помнік невядомым паўстанцам аўтарства Максіма Рунца.

«Драўляныя дубовыя крыжы былі пастаўленыя на гэтым месцы яшчэ ў 1995 Станіславам Суднікам і яго паплечнікамі. Гэта насамрэч магіла палеглых паўстанцаў. Але за 22 гады дрэва састарэла і было відавочна, што патрэбна рэканструкцыя», — распавёў сябра Сойму партыі БНФ Вітольд Ашурак.

Па ягоных словах, «на сходзе Лідскай раённай суполкі (Рух „За Свабоду“, Партыя БНФ, ТБМ) было вырашана не толькі рэстаўраваць крыжы, але і стварыць сапраўдны мемарыял у гонар герояў, якія не пашкадавалі свайго жыцця ў змаганні за незалежнасць нашага краю».

«Некалькі раз ладзілі талаку. Аднойчы да нас далучыліся валанцёры Дома Польскага ў Лідзе. Салідарнасць людзей сапраўды ўражвала — да каго ні звярталіся, кожны за гонар лічыў дапамагчы! Знайшлі цудоўнага беларускага майстра-рэзчыка па каменю. Максім Рунец жыве ў Бярозаўцы і з задавальненнем выканаў складаную працу з надпісам і гербам паўстання», — дадаў Ашурак.

На сёння асноўная праца над камянём-помнікам скончаная. Засталося дапрацаваць дэталі, адпаліраваць і ўмацаваць мур пад курганом з камянёў, што будзе зроблена ў найбліжэйшы час.

Аднаўляць падобныя помнікі вельмі важна для Беларусі, лічыць Ашурак. «Па-першае — гэта сімвал нашага народу. Гэта не дзесьці там (далёка і няпраўда), а тут, побач, на нашай зямлі, нашыя продкі здзейснілі подзвіг — яны паднялі сцяг свабоды супраць каланізатараў. Гэта важна асабліва сёння, калі старыя, ілжывыя сімвалы саўдэпаўскай імперыі канчаткова сябе дыскрэдытавалі, і ідэалагічны вакуум павінен быць запоўнены сапраўднымі нашымі беларускімі героямі», — заключыў актывіст БНФ.

Фота Сяргея Пантуса

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Ліпень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.