Партыя БНФ » Выстава ў Эўрапарлямэнце да стагодзьдзя бальшавіцкага перавароту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Выстава ў Эўрапарлямэнце да стагодзьдзя бальшавіцкага перавароту

Дададзена 02.11.2017 8:35:35 | 339 праглядаў

На апошняй сэсіі Эўрапарлямэнту ў Страсбургу адчынілася выстава “Злачынства без пакараньня”, прымеркаваная да 100-годзьдзя бальшавіцкага перавароту. Выстава распавядае аб злачынствах бальшавізму і камунізму, аб разбурэньнях, нанесеных цывілізацыі ў сфэры палітыкі, культуры, эканомікі і рэлігіі.

Выставу арганізаваў прадстаўнік фракцыі Эўрапэйскіх кансэрватараў і рэфарматараў, былы старшыня Сэйму Рэспублікі Польшча, цяпер дэпутат Эўрапарлямэнту Марэк Юрэк. Галоўны арганізатар запрасіў да інаўгурацыі прадстаўніка Францыі – кансэрватыўнага каталіцкага публіцыста Бэрнара Антані і прадстаўніка партнэрскай Партыі БНФ – Аляксандра Стральцова, намесьніка старшыні партыі.

Як вядома ў эўрапэйскіх структурах мэнтальна дамінуюць лева-лібэральныя ідэі, што вядзе да паблажлівасьці адносна злачыннага камунізму. Таму вялікае значэньне мае кожны напамін аб сутнасьці гэтай жахлівай ідэалёгіі.

Аляксандар Стральцоў

У прамовах выступоўцы накрэсьлілі радавод камуністычнай ідэі і разбурэньні, да якіх яна прывяла ў захопленых ёй краінах сьвету.

А.Стральцоў-Карвацкі сьцьвердзіў, што злачынствы бальшавізму і камунізму не асуджаны да сёньня:

Мэнтальна, у сэнсе рэфлексіі над тым, што адбылося, мы ўсё яшчэ знаходзімся на пачатку шляху, мы ўсё яшчэ ня ведаем дакладнай колькасьці ахвяраў гэтай сыстэмы, мы ўсё яшчэ не ўсьведамляем, наколькі зруйнаваныя нашыя грамадзтвы гэтай ідэалёгіяй, і ўсё яшчэ не адбыўся “Нюрнбэрг над камунізмам”, які абсалютна патрэбны.

Марэк Юрэк

На інаўгурацыі прысутнічалі дэпутаты розных фракцыяў Эўрапарлямэнту з Францыі, Гішпаніі, Польшчы, Нямеччыны і інш. Далей выстава паедзе ў падарожжа па гарадах Польшчы.

Паводле nationalinterestby.net

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.