Партыя БНФ » У Магілёве з ініцыятывы БНФ ушанавалі памяць ахвяраў сталінскага тэрору
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Магілёве з ініцыятывы БНФ ушанавалі памяць ахвяраў сталінскага тэрору

Дададзена 05.11.2017 12:01:35 | 186 праглядаў

4 лістапада да Крыжа памяці рэпрэсаваных сабраліся каля дваццаці чалавек – актывістаў БНФ, БХД, АГП, руху «За Свабоду» і іншых. Яны ўшанавалі памяць магілёўцаў, якіх масава расстрэльвалі супрацоўнікі НКУС у першай палове XX стагоддзя.

23120216_10212918414506665_6164635355290386771_o - копіяПа словах абласнога кіраўніка Партыі БНФ Віталя Макаранкі, збірацца на гэтым месцы – шматгадовая традыцыя.

– Раней, напачатку 90-х, такія мерапрыемствы праходзілі пры падтрымцы ўладаў. Было значна больш людзей. Зараз дзякуй хоць за тое, што нас не разганяюць. Так атрымалася, што шанаванне памяці рэпрэсаваных зараз справа ў асноўным дэмакратычных сіл, – сказаў палітык.

Пасля Макаранкі з маленькай прамовай выступілі кіраўнік абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў і лідэр мясцовых хрысціянскіх дэмакратаў Алег Аксёнаў.

Абодва заявілі пра недапушчальнасць забойстваў па палітычных матывах надалей.

– Замест помніка рэпрэсаваным у нас прама ў цэнтры горада ёсць помнік тым, хто іх забіваў – помнік чэкістам каля будынку КДБ. А павінна быць наадварот, – панаракаў Шанцаў.

Аксёнаў у сваю чаргу заклікаў усіх далучыцца да збору подпісаў для раскрыцця інфармацыі аб рэпрэсаваных. Тое, што адбывалася ў гады Вялікага Тэрору, палітык назваў «жахам».

– У крытай турме НКУС, у якой зараз размяшчаецца Беларуска-расійскі ўніверсітэт, у свой час было забіта больш за сто чалавек. Хтосьці з іх пахаваны прама тут, некага адвезьлі ў іншае месца. На жаль, інфармацыі пра гэтыя злачынствы да гэтага часу мала, – сказаў Аксёнаў.

Пасля выступу палітыкаў некаторыя ўдзельнікі прачыталі малітву і ўшанавалі ахвяр рэпрэсій хвілінай маўчання.

Мерапрыемства цягнулася каля 40 хвілін. Супрацоўнікаў спецслужбаў і міліцыі заўважана не было.

Гэта ўжо трэці сход ля Крыжа за апошні тыдзень – раней збіраліся праваабаронцы і сябры ТБМ.

Віталь Макаранка

Уладзімір Шанцаў

Алег Аксёнаў

23120216_10212918414506665_6164635355290386771_o

Прамаўляе старшыня Магілёўскай арганізацыі БНФ Віталь Макаранка

Паводле рэгіянальнага сайту mspring.online

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.