Партыя БНФ » Вянок бальшавісцкаму правадыру: “Гары ў пекле, кат!”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вянок бальшавісцкаму правадыру: “Гары ў пекле, кат!”

Дададзена 07.11.2017 12:01:15 | 257 праглядаў

У горадзе Бярозаўка, што на Лідчыне, па-свойму адзначылі 100-годдзе Кастрычніцкага перавароту. 6 лістапада да помніка Леніну ў гарадскім парку ўсклалі вянок, аздоблены калючым дротам і таблічкаю з надпісам “Гары ў пекле, кат”.

Такім чынам жыхарам Бярозаўкі нагадалі, што гэта дзень народнай трагедыі, а не свята, якое ўсё яшчэ адзначаецца ў Беларусі на афіцыйным узроўні. Кажа грамадскі актывіст і сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак:

– Сёння, калі Беларусь апынулася адной краінай у свеце, якая святкуе гэта свята людажэрцаў, я проста не мог прайсці. Гэта сорамна, агідна, прыкра. І мой учынак, мая інсталяцыя сведчыць пра тое, што беларусы не згодны з той лініяй, якую нам навязваюць зверху. Гэтая дата, акрамя таго трагічнага сумнага складніка, не мае да нас ніякага дачынення.

Грамадскі актывіст мяркуе, што замест Уладзіміра Леніна ў Бярозаўцы дастаткова асоб, якія зрабілі шмат добрага для горада і памяць якіх варта было б ушанаваць у гарадскім парку – перадае Беларускае Радыё Рацыя.

Паводле Ашурка, праз паўгадзіны нехта прыбраў вянок ад помніка Леніну. А прыкладна а палове дзевятай увечары да спадара Ашурка дахаты завіталі міліцыянты. Найперш запыталі — ці насамрэч ён усклаў гэты вянок да помніка Леніну. Ашурак гэтага не адмаўляў, але даваць тлумачэньні адмовіўся.

«Яны сказалі мне, што атрымалі паперы з Горадні на тое, каб мяне апытаць, але паколькі я адмовіўся даваць тлумачэньні, то і настойваць ня сталі і адразу пайшлі».

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

Такі вянок каля помніка Леніну ў Бярозаўцы не праляжаў і паўгадзіны

Вітольд Ашурак патлумачыў Радыё Свабода, што зрабіў гэты ўчынак дзеля таго, каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх бальшавікі забілі. Вянок актывісты купілі ў краме.

«Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс “Гары ў пекле, кат”. Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сымбаль бальшавізму», — распавядае Ашурак.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.