Партыя БНФ » Янукевіч: “7 лістапада вырывае Беларусь з эўрапэйскага кантэксту”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Янукевіч: “7 лістапада вырывае Беларусь з эўрапэйскага кантэксту”

Дададзена 07.11.2017 3:12:33 | 258 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч у каментары сайту “Беларускія навіны” адзначыў: “Сьвяты, падобныя на 7 лістапада, адкідваюць Беларусь назад, вырываюць краіну з эўрапэйскага і агульнацывілізацыйнага кантэксту”.

янукевіч78 (2)“Ні на Усходзе, ні на Захадзе ўжо ніхто не сьвяткуе гэты дзень – усё адкінулі гэтую камуністычную спадчыну як шкоднае, тупіковае адгалінаваньне развіцьця гісторыі. Але нашыя ўлады, на жаль, працягваюць утрымліваць Беларусь і народ (прычым штучна, сілком) у савецкім мінулым”, – заявіў палітык. На думку Янукевіча, адзначаючы падобныя святы, Беларусь адстае ад еўрапейскіх суседзяў – піша Сяргей Каралевіч у матэрыяле на сайце naviny.by

“Дзень, калі 7 лістапада перастане адзначацца як нацыянальнае свята, вельмі блізка, – прагназуе палітык. – Гэтая штучная дата не адпавядае інтарэсам беларускага народу, беларускім нацыянальным інтарэсам. Каб рухацца наперад, камуністычная спадчына павінная быць асуджаная i адкінутая. Мы бачым, што ўсё больш людзей становяцца прыхільнікамі незалежнасьці і дзяржаўнай самастойнасьці нашай краіны, а настальгія працягвае існаваць толькі ў маргінальных шэрагах. У большасці сваёй беларускі народ пазітыўна ставіцца да незалежнасьці”.

На думку Янукевіча, пераадолець камуністычную спадчыну беларусам дапаможа  сіла нацыянальнай ідэі: “Сёняшняя дзяржаўная ідэалогія грунтуецца не на нацыянальнай беларускай ідэі, а на савецкай і камуністычнай ідэнтычнасці, яна часцяком не дзейнічае ў інтарэсах беларускага народа”, – лічыць ён.

“Беларусь сфармавалася як незалежная дзяржава, і гэтую ідэю падтрымлівае пераважная частка беларусаў”, перакананы намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

 

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.