Партыя БНФ » Вадзім Болбас: “Камунізм – гэта ўтапічная тэорыя, якая цалкам сабе дыскрэдытавала”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Вадзім Болбас: “Камунізм – гэта ўтапічная тэорыя, якая цалкам сабе дыскрэдытавала”

Дададзена 09.11.2017 12:22:05 | 156 праглядаў

У відэадыскусіі на партале tut.by сябра Партыі БНФ Вадзім Болбас спрачаецца з сёняшнімі ахвярамі камуністычных аблудаў.

BolbasЗдавалася б, у 1991 годзе разам з распадам СССР грамадзтва пахавала і яго галоўную ідэалогію – камунізм. Але да гэтага часу сустракаюцца людзі, якія не гатовыя адмовіцца ад ідэяў Уладзіміра Леніна і ў памяць пра правадыра пралетарыяту імкнуцца пракласьці дарогу ў светлую будучыню па яго сцэнары.

“Камунізм – гэта ўтапічная тэорыя, у якую шмат людзей паверылі, дагэтуль шмат людзей яе спавядаюць. Але як лад жыцьця яна на прыкладзе Савецкага Саюзу цалкам сабе дыскрэдытавала” – кажа 75-гадовы сябра Партыі БНФ Вадзім Болбас.

Ён нарадзіўся і вырас у Савецкім Саюзе. Спачатку, як і ўсе, быў піянерам, потым камсамольцам. У 60-я гады мінулага стагоддзя ўступіў у кампартыю – не таму што хацеў або свята верыў у камуністычныя ідэі, а таму што «нядобра было начальніку заставацца беспартыйным». Веру ў светлую камуністычную будучыню Вадзім Іванавіч страціў яшчэ да распаду СССР. Як вынік ў 1991 годзе змяніў свой стары партбілет на новы – сяброўскі білет Беларускага Народнага Фронту.

Паводле беларускага паралу tut.by

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.