Партыя БНФ » Сябра БНФ Анатоль Сахаруша: “Жыхары Бярозы праігнаравалі арганізаваны ўладамі мітынг да 7 лістапада”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ Анатоль Сахаруша: “Жыхары Бярозы праігнаравалі арганізаваны ўладамі мітынг да 7 лістапада”

Дададзена 08.11.2017 2:59:03 | 223 праглядаў

Мітынг у гонар 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Бярозе прайшоў даволі сціпла. Нягледзячы, што куратарамі свята былі мясцовы раённы савет і раённы выканаўчы камітэт.

IMG_0351Склад мітынгоўцаў быў рознаўзроставы. Пяток школьнікаў-бээрсээмаўцаў сярэдняга школьнага ўзросту ў спецадзенні са сцягамі сваёй арганізацыі, двое школьнікаў малодшага школьнага ўзросту таксама ў спецадзенні з надпісам “будзь з намі”. Яны трымалі плакат з эмблемай таварыства чырвонага крыжа. З дарослых пераважна камуністы-пенсіянеры са сваім лідарам і чыноўнікі сярэдняга звяна.

Пасля выступаў камуністычнага кіраўніка Віктара Максімавіча і супрацоўніка райвыканкама Аляксандра Крагеля, ускладзены вянкі і кветкі, уручаны камуністам юбілейныя медалі і агульны здымак на памяць.

Мітынг доўжыўся з паўгадзіны, – кажа грамадскі актывіст з Малеча, сябра Партыі БНФ Анатоль Сахаруша: – Я асабіста задаволены. Думаў, што будзе значна больш людзей. У мяне трошкі падняўся настрой, што хапіла 100 гадоў, каб людзі ўсё ж такі асэнсвалі, што адбылося ў кастрычніку 1917 года.

Валер Білібуха, дэпутат сельвыканкама:

– Гэта раней, калі я яшчэ ў школу хадзіў, нам усё “уціралі”, што Валодзя Ульянаў герой. А калі я падрос, пачаў цікавіцца гісторыяй, дык ён, аказваецца, забойца. Цікавая ўвогуле фармулёўка святкавання рэвалюцыі для ўлады, якая баіцца рэвалюцыі. 

Святкаванне працягнулася вялікім канцэртам духавой музыкі на плошчы. А 9-га лістапада Бярозаўскі гісторыка-краязнаўчы музей заклікае людзей панастальгаваць па СССР і ўзяць адтуль савецкія традыцыі ў сучаснае жыццё.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.