Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў заклікае да адзначэньня ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў заклікае да адзначэньня ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну

Дададзена 10.11.2017 7:15:38 | 372 праглядаў

Партыя БНФ і Рух „За свабоду” разам плануюць адзначыць чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну шэсьцем і мітынгам у Слуцку. Адпаведная заяўка на правядзеньне 25 лістапада масавага мерапрыемства ўжо накіраваная мясцовым ўладам.

Заяўку на правядзеньне акцыі падпісалі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і актывісты Партыі БНФ ды Руху “За Свабоду” Павал Батуеў, Юрась Меляшкевіч і Вольга Быкоўская. Напярэдадні акцыі ў Слуцку  удзельнікі мерапрыемстваў з Менску традыцыйна наведаюць навакольныя вёскі Грозаў, Семежава ды Чырвоная слабада (Вызна), дзе ўшануюць мясьціны, звязаныя з падзеямі Слуцкага Збройнага Чыну.

Распавядае старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

kastusiou– Ужо склалася традыцыя, што спачатку выязджаем у складзе некалькіх дзясяткаў чалавек. Да дэлегацыі з Менску далучацца мясцовыя прадстаўнікі Партыі БНФ і Руху “За свабоду” і прадстаўнікі з іншых рэгіёнаў. Будзе наведваньне вёсак, дзе адбываліся падзеі тых часоў. Пасля плануем шэьсце ў горадзе Слуцку і мітынг.

Мы кожны год ушаноўваем памяць герояў Случчыны. Яны мужна, дабраахвотна пайшлі ваяваць за незалежную Беларусь, за тое, каб беларусы жылі годна і заможна ды былі сапраўднымі гаспадарамі на сваёй зямлі і мелі сваю дзяржаву. І ўшаваньне іх подзвігу мусіць ня толькі натхняць цяперашнія пакаленні беларусаў ды ўмацоўваць нашую нацыянальную годнасць, але й нагадваць любым патэнцыйным агрэсарам, што беларусы здольныя і будуць бараніць сваю краіну”.

Рыгор Кастусёў спадзяецца, што да мерапрыемства далучацца актывісты іншых партыяў і грамадзкіх арганізацыяў і яно атрымаецца запамінальным і годным, а ўлады не будуць чыніць перашкодаў ушанаваньню памяці змагароў за незалежнасьць Беларусі. “Таму што гэта агульная гісторыя для ўсіх жыхароў нашай краіны: і тых, хто ва ўладзе, і тых, хто ў апазіцыі“, – падкрэсліў Рыгор Кастусёў.

Адказ Слуцкі райваканкам паводле закону павінны даць не пазней за пяць дзён да планаванага мерапрыемства. У мінулым годзе заяўка на правядзенне дэманстрацыі і мітынгу ў Слуцку была задаволеная і мерапрыемствы адбыліся без перашкодаў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

 

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.