Партыя БНФ » Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў выіграў Кубак Фралова па стральбе
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр БНФ Рыгор Кастусёў выіграў Кубак Фралова па стральбе

Дададзена 12.11.2017 6:17:08 | 270 праглядаў

У Менску прайшоў 1-ы турнір па стральбе імя генерала Фралова на прызы «БелГазеты». Найлепшы вынік у стральбе з пісталету паказаў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, прыз у стральбе з аўтамату забраў журналіст «Белсату» Алесь Сіліч.

23334319_1920177011332380_2469138402676652518_o-660x440Турнір па стральбе памяці Валера Фралова з нагоды трэцяй гадавіны з дня смерці вайскоўца і палітыка зарганізавалі нашыя калегі з «БелГазеты». Паводле Кірыла Жываловіча, намесніка галоўнага рэдактара выдання, у ціры ўдалося сабраць 20 чалавек – паведамляе тэлеканал Белсат.

- Першым прыйшоў Рыгор Кастусёў, які адразу сказаў, што прэтэндуе на перамогу. Слова сваё стрымаў, – кажа Жываловіч.

У стральбе з пісталета па мішэнях, якія рухаюцца, старшыня Партыі БНФ паказаў найлепшы вынік – 35 ачкоў. Другое месца – у Мікалая Статкевіча, трэцяе заняла Марына Коктыш, журналістка «Беларускіх навінаў».

Сяргей Скрабец і Мікалай Статкевіч узгадваць Валерыя Фралова. Рэдакцыя «БелГазеты» сабрала цёплыя словы ад удзельнікаў турніру і перадала іх сыну генерала. Менск, 10 лістапада 2017 года.

«Сустрэча выглядала як вечар памяці – сабраліся сябры Фралова, узгадвалі гісторыі з ягонага жыцця», – кажа журналіст тэлеканала «Белсат» Алесь Сіліч, які адправіўся на турнір здымаць сюжэт. На месцы Кірыл Жываловіч запрапанаваў яму паўдзельнічаць. Алесь пагадзіўся – і выгуляў у стральбе з аўтамата перамогу, набраўшы 198 з 200 ачкоў.

Страляў з муляжу аўтамата Калашнікава – выбіў васямнаццаць «дзясятак» і дзве «дзявяткі». Далі кубак, было вельмі прыемна – генарала Фралова я ведаў і паважаў, – кажа Алесь Сіліч.

Другое месца падзялілі Сяргей Скрабец і Зміцер Дашкевіч, якія набралі па 197 ачкоў.

Алесь Сіліч – найлепшы ў стральбе з аўтамату – атрымоўвае ўзнагароду ад Кірыла Жываловіча

Някляеў абурыўся, што нічога не выгуляў – сказаў, што яго без кубка дадому не пусцяць. Давялося даць яму кубачак [рас. – кружку] Фралова, – дадае Жываловіч.

Журналіст выказаў спадзеў, што турнір стане традыцыйным.

???

З рэпартажам “Белгазэты” пра арганізаваны гэтым выданьнем турнір можна азнаёміцца тут:

get_img

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.