Партыя БНФ » Міліцыя спыніла справу за вянок з чарапамі бальшавісцкаму кату
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Міліцыя спыніла справу за вянок з чарапамі бальшавісцкаму кату

Дададзена 14.11.2017 12:01:44 | 242 праглядаў

Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак зь Бярозаўкі Лідзкага раёну атрымаў зь міліцыі пісьмовае паведамленьне, у якім гаворыцца, што справа аб дробным хуліганстве ў дачыненьні да яго спыненая ў выніку праверкі. 7 лістапада Вітольд Ашурак усклаў вянок з чарапамі да помніка Леніну ў сваім гарадку.

DSCF0190Сябра Сойму Партыі БНФ Вітольд Ашурак 7 лістапада ўсклаў да помніка Леніну ў Бярозаўцы вянок з чарапамі і прымацаваным да яго надпісам: «Гары ў пекле, кат». Паводле Ашурка, вянок праз паўгадзіны зьнік ад помніка Леніна, але ўвечары да яго завіталі міліцыянты, каб узяць тлумачэньні. Ад тлумачэньняў Ашурак адмовіўся, а міліцыянты ня сталі настойваць і пайшлі.

І вось сёньня Ашурак атрымаў пісьмовае паведамленьне зь міліцыі, у якім гаворыцца, што справа аб дробным хуліганстве ў дачыненьні да яго спыненая ў выніку праведзенай праверкі.

«Нарэшце я дажыў да часу, калі заслужанае стаўленьне да правадыра бальшавіцкага перавароту стала лічыцца нормай жыцьця ў Беларусі, а не хуліганствам. Вось і прыйшоў час, калі і гэты кат нібы апынуўся за калючым дротам ад нас. Разумею, што рашэньне прымалася ня нашымі міліцыянтамі, а недзе наверсе. А наш наступны крок — дамагацца, каб цяпер усіх гэтых ленінаў папрыбіралі з усяе Беларусі», — зазначыў Вітольд Ашурак.

Ён патлумачыў Свабодзе, што зрабіў гэта дзеля таго, каб нагадаць пра тыя мільёны людзей, якіх забілі бальшавікі. Вянок актывісты купілі ў краме.

«Палічылі, што кветкі будуць такому кату занадта, то кветкі састрыглі. Прымацавалі выявы чарапоў і надпіс „Гары ў пекле, кат“. Дадалі трохі калючага дроту, каб было маляўніча. Калючы дрот — гэта сымбаль бальшавізму», — распавядае Ашурак.

Пакінулі каля помніку і традыцыйныя для такога месца гвазьдзікі.

DSCF0194-1024x768

Фатаздымак з сайта Беларускага Радыё Рацыя

449375B8-E585-4EF5-B723-9972AD76B80A_w650_r0_s

Паводле Радыё Свабода

Лістапад 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.