Партыя БНФ » «Рыторыка пазытыўная, але без агню энтузіязму» – кіраўніцтва Партыі БНФ бярэ ўдзел у Менскім Форуме
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


«Рыторыка пазытыўная, але без агню энтузіязму» – кіраўніцтва Партыі БНФ бярэ ўдзел у Менскім Форуме

Дададзена 17.11.2017 5:42:32 | 375 праглядаў

Міністры замежных справаў Нямеччыны і Беларусі Зыгмар Габрыель і Ўладзімер Макей выступілі на XV Менскім форуме. Як, зыходзячы зь іхных прамоваў, будуць разьвівацца падзеі і дачыненьні паміж Беларусьсю і Эўразьвязам?

D6EF0581-437D-4DFF-A043-64EE49BAC296_w1023_r1_sНа гэтае пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода адказаў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які бярэ ўдзел у Менскім Форуме разам з лідэрам Партыі БНФ Рыгорам Кастусёвым.

Аляксей Янукевіч лічыць, што ў выступах міністраў было мала аптымізму:

«Рыторыка была пазытыўная, але нейкага агню энтузіязму не адчуваецца. Безумоўна, саміт „Усходняга партнэрства“ мог бы стаць прарывам у стасунках, але так выглядае, што найперш беларускія ўлады да гэтага не гатовыя. Гэта зьвязана і з сумневамі Лукашэнкі — ехаць на гэты саміт ці не. Таму можна канстатаваць пэўны крызіс дыялёгу і чаканьняў. У беларускага боку былі спадзяваньні касмэтычнымі рэчамі атрымаць доступ на эўрапейскія рынкі і да эўрапейскіх грошай. Эўропа заняла пазыцыю: мы гатовыя размаўляць, і нават вельмі. Але нейкія рэальныя крокі — толькі ў выпадку рэальных сыстэмных рэформаў у Беларусі. Рэформаў няма і грошай адпаведна няма. Таму мы пачынаем назіраць пэўную прабуксоўку дынамікі гэтага дыялёгу. І тут цалкам мяч на баку беларускіх уладаў».

Паводле Радыё Свабода

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.