Партыя БНФ » Акцыя да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну адбудзецца 25 лістапада
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Акцыя да гадавіны Слуцкага Збройнага Чыну адбудзецца 25 лістапада

Дададзена 22.11.2017 9:46:38 | 318 праглядаў

Атрыманы дазвол на акцыю 25 лістапада ў Слуцку з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну.

слуцкі збройны чын 2015Насуперак практыцы апошніх гадоў, чыноўнікі Слуцкага райвыканкама ў гэтым годзе зьмянілі маршурт заплянаванай дэманстрацыі, не дазволіўшы заяўнікам акцыі прайсьці калонай па галоўнай вуліцы Слуцку, як было заплянавана паводле заяўкі.

Такім чынам: збор удзельнікаў акцыі, 25 лістапада, а 14.30 каля гарадскога стадыёна ў Слуцку, з боку вуліцы Віленскай, 14. Ад 15.00 – дэманстрацыя па пешаходнай дарожцы да гарадскога парку культуры. Ад 15.20 – мітынг у гарадскім парку культуры па вуліцы Віленскай, 10.

Хэштэг сёлетняй акцыі ў твітэры ды іншых сацсетках: #СЗЧ2017

Арганізатарамі сёлетняй акцыі памяці Слуцкіх паўстанцаў выступілі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і актывісты Партыі БНФ ды Руху “За Свабоду” Павал Батуеў, Юрась Меляшкевіч і Вольга Быкоўская.

«Малады фронт» зьбірае экскурсію па мясьцінах Слуцкага збройнага чыну — антысавецкага паўстаньня 1920 году. 25 лістапада прапануюць зьезьдзіць у Вызну, Грозаў, Семежава і Слуцак. Экскурсія прымеркаваная да пачатку паўстаньня — першыя баі з савецкімі войскамі пачаліся 26 лістапада 1920 году.

Slucak 2017

Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Цягам месяцу беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, супраціўляліся наступу савецкіх войскаў. 14 лістапада 1920 году распачалася збройная абарона незалежнасьці Беларусі на Случчыне. У гэты дзень там распачаўся Зьезд, які абраў Раду Случчыны. Задачамі Рады стала арганізацыя грамадзянскага кіраваньня, а таксама абароны краю. Зьезд прыняў рэзалюцыю, якая абвяшчала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі ў Слуцку і навакольлі, і выказаў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі. Збройныя дзеяньні адбываліся з 27 лістапада па 31 сьнежня 1920 году. З 1980-х гадоў угодкі Слуцкага Паўстаньня, як знакавая падзея ў гісторыі барацьбы за незалежнасьць Беларусі, адзначаюцца беларускім грамадзтвам як Дзень Герояў.

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.