Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў “Радыё Рацыя” адмову Лукашэнкі ад візыту ў Брусэль
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў “Радыё Рацыя” адмову Лукашэнкі ад візыту ў Брусэль

Дададзена 24.11.2017 12:10:21 | 188 праглядаў

Адмова Аляксандра Лукашэнкі ехаць на саміт „Усходняга партнёрства” ў Брусель – гэта вялікая страчаная магчымасць для Беларусі, – лічыць намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Аляксея Янукевіча паўторна дапыталі па справе Каліты-Семянюка-Губарэвіча“Відавочна, што частка краінаў Еўрапейскага звязу зараз можа адчуць расчараванне. Была ясная прапанова, збоку немцаў нават ясныя дзеянні – спробы заангажаваць, то бок вельмі актыўныя запрашэнні прыехаць на гэты саміт для кіраўніка дзяржавы. І тое, што ён адмовіўся, я думаю, гэта можа прымусіць вялікую частку краінаў Еўрапейскага звязу і наогул еўрапейскія структуры забыцца на Беларусь, ці прынамсі пераставіць значна ніжэй нашую краіну ў сваім спісе прыярытэтаў”– такім чынам намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч пракамэнтаваў карэспандэнту Радыё Рацыя адмову Лукашэнкі паехаць на чарговы саміт Усходняга партнэрства.

“Гэта вельмі кепска для Беларусі. Таму што збліжэнне з Еўразвязам – гэта адзіная альтэрнатыва інтэграцыі на Усход, у Расею, якая не нясе нічога добрага для Беларусі. У нашых нацыянальных інтарэсах максімальнае збліжэнне з Захадам. Пашырэнне з ім дыялогу, кантактаў, супрацоўніцтва. Але зараз гэта можа быць пастаўлена пад пагрозу. Таму такое рашэнне Аляксандра Лукашэнкі ўзмацняе пазіцыі Крамля ў Беларусі. Магчыма, яно і было інспіраванае і нават праплочанае Крамлём,” – сказаў Аляксей Янукевіч у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.