Партыя БНФ » Сябра Партыі БНФ з Пінску Алесь Рамановіч: “Недавер да ўлады вельмі моцны”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра Партыі БНФ з Пінску Алесь Рамановіч: “Недавер да ўлады вельмі моцны”

Дададзена 26.11.2017 12:45:52 | 589 праглядаў

На Піншчыне сфармаваныя дзве тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі – гарадская і адпаведна раённая. У іх складзе няма прадстаўнікоў апазіцыйных палітычных партый альбо прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацый.

Справу аб паклёпе на фронтаўца Алеся Рамановіча пінская пракуратура перадала ў міліцыю

Пінскі праваабаронца, сябра Партыі БНФ Алесь Рамановіч мяркуе, што мясцовая выбарчая кампанія пройдзе па звыклым сцэнары:
– Тут нічога не змянілася. Як раней было – так і зараз. Усё будзе па накатанай ісці, як заўсёды, як прывыклі. Я думаю, нічога новага не будзе. Фактычна людзі не вераць у выбары. Не вераць у дэпутатаў, не вераць у справядлівасць выбараў. Недавер да ўлады вельмі моцны. Людзі проста не вераць, але яны яшчэ і баяцца.
У пінскім рэгіёне дзейнічае раённы і гарадскі Саветы дэпутатаў, агульная колькасць мандатаў у якіх амаль 60. Ад 1999 года ў абодвух дэпутацкіх карпусах не было прадстаўніка альтэрнатыўнай думкі.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.