Партыя БНФ » У Лідзе сябры БНФ ўшанавалі памяць змагароў за Бацькаўшчыну
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Лідзе сябры БНФ ўшанавалі памяць змагароў за Бацькаўшчыну

Дададзена 27.11.2017 5:30:53 | 186 праглядаў

Сябры Беларускага Народнага Фронту, іншыя грамадскія актывісты і сябры арганізацыяў дэмакратычнай апазыцыі з Ліды ды Бярозаўкі адзначылі Дзень герояў.

Актывісты вырашылі наведаць памятныя мясціны, якія ёсць у Лідзе, што так ці іначай звязаныя са змагарамі за незалежнасць Бацькаўшчыны. Гэта магілы ўдзельнікаў паўстання 1863 года, а таксама месца пахавання актывістаў беларускага падполля, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны.

Кажа кіраўнік Лідскай арганізацыі БНФ Сяргей Пантус:

– Каб захаваць традыцыю, захаваць памяць і аддаць належную даніну нашым продкам, якія змагаліся за нашу Бацькаўшчыну. Былі вельмі прыемна ўражаныя, магілы Валерыі Ціхановіч і Юльяна Саковіча прыбраныя, пакладзены новыя вянкі, знічы пастаўленыя. Гэта гаворыць пра тое, што народ па-ціху абуджаецца і памятае сваіх герояў, гэта вельмі станоўчая прыкмета.

Тым часам улады далі Партыі БНФ дазвол на правядзенне ў Слуцку акцыі 25 лістапада з нагоды 97-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну. Памятныя мерапрыемствы там прайшлі таксама 26 лістапада.

DSCF0196DSCF0198DSCF0199DSCF0202DSCF0203DSCF0207DSCF0208DSCF0210DSCF0212DSCF0221DSCF0224DSCF0228

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.