Партыя БНФ » Слонімскія дэмакраты рыхтуюцца да выбараў
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Слонімскія дэмакраты рыхтуюцца да выбараў

Дададзена 28.11.2017 6:06:53 | 398 праглядаў

У Слоніме адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл.

На сваёй лістападаўскай сустрэчы слонімцы абмеркавалі некалькі пытанняў. Адно з асноўных – гэта пытанне наконт выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы, якія адбудуцца 18 лютага 2018 года, куды слонімскія грамадскія актывісты будуць вылучаць свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў. Вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты будуць сябры Партыі БНФ і БХД.

Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка прапанаваў аказаць дапамогу сябру БХД з Ваўкавыска Івану Андрэйчыку, які апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Сябры згуртавання падтрымалі прапанову Івана Бедкі.

Падчас пасяджэння актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл было разгледжана яшчэ шэраг надзённых пытанняў.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.