Партыя БНФ » Прадстаўнік Партыі БНФ не ўключаны ў склад тэрытарыяльнай камісіі ў Гародні
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Прадстаўнік Партыі БНФ не ўключаны ў склад тэрытарыяльнай камісіі ў Гародні

Дададзена 28.11.2017 9:40:22 | 163 праглядаў

Завяршыўся этап вылучэння прадстаўнікоў у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.

На сумесным паседжанні Прэзідыума гарадскога і абласнога савета  дэпутатаў сумесна з Гарадзенскім гарадскім і выканаўчым камітэтам былі агучаны прозвішчы тых хто увайшоў у склад Гарадзенскай гарадской камісіі. Гарадзенская арганізацыя партыі БНФ вылучала аднаго свайго прадстаўніка ў склад выбарчай тэрытарыяльнай камісіі, які ўрэшце не увайшоў у склад гэтай камісіі.

Каментуючы сітуацыю намеснік старшыні Партыі БНФ і кіраўнік яе гарадзенскага аддзяленьня  Вадзім Саранчукоў адзначыў:

Саранчукоў 2016- “Фармаванне выбарчай камісіі з’яўляецца тэстам на празрыстасць выбарчага працэсу. Па наяўнасці прадстаўнікоў дэмакратычных партый у гэтых камісіях, можна меркаваць, якой гэтая выбарчая кампанія будзе. Але усё прайшло традыцыйна. Зачыталі спіс, усе прагаласавалі “за”. Вось і усё фармаванне камісій. Кандыдат ад партыі БНФ у камісію не уключаны, Без усялякіх тлумачэнняў і аргументаў. Не і не. Нічога не мяняецца. Абсалютна класічны сцэнар, калі не дапускаецца аніводны новы чалавек, няма ніводнага альтэрнатыўнага прадстаўніка. Ужо на самым пачатковым этапе адразаюцца усе альтэрнатыўныя прапановы”. 

Традыцыйна ў склад тэрытарыяльных выбарчых камісій увайшлі ўсе праўладныя вылучэнцы: чынавенства, прадстаўнікі прадзяржаўных арганізацый і кіраўнікі прадпрыемстваў.

Наступным этапам выбарчай кампаніі будзе фармаванне выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў абласных саветаў. Вылучэнне у камісіі гэтага роўню павінна адбыцца не пазней за 1 снежня.

Паводле рэгіянальнага сайту “Гарадзенская Вясна

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.