Партыя БНФ » Старшыня БНФ узяў удзел у ток-шоў на АНТ у адказ на антыбеларускую прапагандысцкую праграму НТВ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня БНФ узяў удзел у ток-шоў на АНТ у адказ на антыбеларускую прапагандысцкую праграму НТВ

Дададзена 01.12.2017 10:03:27 | 362 праглядаў

У Беларусі на нядаўнюю праграму “Месца сустрэчы” на расійскім тэлеканале НТВ адкажуць “Нашым жыццём”. У пятніцу быў запісаны чарговы выпуск праграмы, якая выходзіць на тэлеканале АНТ. На яе быў запрошаны кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Як ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, “на запісы ток-шоў эмоцыі зашкальвалі”. Праграма “Наша жыццё” выйдзе ў эфір увечары ў панядзелак, 4 снежня.

Як інфармавала Еўрарадыё, у праграме “Месца сустрэчы” вядучыя і шэраг экспертаў вельмі агрэсіўна “прайшліся” па Беларусі і яе кіраўніцтве. “Пасыл” быў наступны: “няшчырая” Беларусь, а хутчэй яе кіраўніцтва, ужо 25 гадоў усялякім чынам (у тым ліку і шантажом) “выбівае” грошы з Расіі, а сама сябруе і з Украінай, і з Захадам.

Газета “СБ. Беларусь сегодня” адказала прапагандыстам з НТВ карыкатурай.

Паводле Эўрарадыё

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.