Партыя БНФ » Размова Рыгора Кастусёва і Святланы Калінкінай пра адзначэнне стагоддзя БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Размова Рыгора Кастусёва і Святланы Калінкінай пра адзначэнне стагоддзя БНР

Дададзена 06.12.2017 12:19:47 | 277 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў абмеркаваў у Міністэрстве замежных справаў пытанні, звязаныя са святкаваннем 25 сакавіка 2018 году 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А днямі ў яго павінна адбыцца сустрэча на гэты конт з кіраўніком ведамства Уладзімірам Макеем.

Размова дняПры гэтым Рыгор Кастусёў звяртае ўвагу на сенсацыю: днямі Аляксандр Лукашэнка заявіў пра каштоўнасці Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 году, які непасрэдна спрычыніўся да абвяшчэння праз некалькі месяцаў БНР.

Лідар Партыі БНФ спадзяецца, што ва ўладаў зʼяўляецца «разуменне, што без тых падзеяў не было б сучаснай Беларусі і прэзідэнта».

Мэтай зваротаў у органы ўлады Рыгора Кастусёва як сябра аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя БНР ёсць «адзначэнне гэтай падзеі на дзяржаўным узроўні, як гэта было ў 1990-х гадах».

Падрабязней пра перамовы ў МЗС, пра тое, якім можа быць фармат святкавання, ці будзе запрошаная ў Менск уладамі Рада БНР, якой рэакцыі чакаць ад расейскай прапаганды, навошта Кастусёў будзе звяртацца, апрача МЗС, да кіраўніка МУС – глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Святланы Калінкінай з Рыгорам Кастусёвым.

 

Снежань 2017
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
© 2011 - 2017 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.