Партыя БНФ » Анонс: лідэр БНФ Рыгор Кастусёў – у перадачы Эдуарда Мельнікава “Рапарт” на Белсаце
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Анонс: лідэр БНФ Рыгор Кастусёў – у перадачы Эдуарда Мельнікава “Рапарт” на Белсаце

Дададзена 09.12.2017 8:22:38 | 536 праглядаў

Эдуард Мельнікаў у праграме «Рапарт» бярэцца ўзважыць эканамічную вартасць нібыта чыста маральнага панятку – даверу. То бок ці можа дзяржава атрымліваць бонусы ад даверу з боку грамадзянаў? У перадачы, якая выйдзе у суботу 9 сьнежня а 21:15 на тэлеканале Белсат, бярэ ўдзел старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

У сусветнай эканоміцы гэтак званыя нематэрыяльныя актывы часам складаюць да 75 % вартасці кампаніяў. Таксама маральны складнік эканамічнага развіцця называюць сацыяльным капіталам і ацэньваюць рэальнымі сотнямі мільёнаў і нават мільярдамі долараў. «Рапарт» бярэцца ўзважыць эканамічную вартасць нібыта чыста маральнага панятку – даверу. Напрыклад, даверу насельніцтва Беларусі да свайго ўраду і да кіраўніка краіны.

Удзельнікі праграмы «Рапарт» даводзяць, што рэсурс даверу беларусаў да Аляксандра Лукашэнкі ды ягонай улады, што быў моцным актывам дзяржавы яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гг., цяпер паспяхова раструшчаны. Бо асноўны метад эканамічных дачыненняў гэтай улады – падман.

«Адзін чыноўнік з другім працуюць толькі праз падман. Ніжэйшы чыноўнік падманвае вышэйшага», – кажа старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Улады ж мяркуюць, што паспяхова спраўляюцца са сваім народам, але не разумеюць, што сякуць сук, на якім сядзяць. З эканамістамі і сацыёлагамі мы падлічваем пэўныя эканамічныя страты, што зазнае дзяржава ад страты маральнага складніку. Глядзіце прэм’ернае выданне праграмы «Рапарт» у суботу, 9 снежня, а 21:15. Праграма дасяжная праз тэлевізар, онлайн, а пасля прэм’еры – і на старонцы.

Паводле тэлеканалу Белсат

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.