Партыя БНФ » Па Гарадзеншчыне ад Партыі БНФ вылучаюцца 14 кандыдатаў у дэпутаты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Па Гарадзеншчыне ад Партыі БНФ вылучаюцца 14 кандыдатаў у дэпутаты

Дададзена 12.12.2017 10:12:04 | 252 праглядаў

У Гародні прайшоў сход прадстаўнікоў мясцовых арганізацыйных структур дэмакратычных аб’яднанняў, на якім абмяркоўвалась тактыка і стратэгія выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Кіраўнікі палітычных партый узгаднілі паміж сабой, па якіх гарадзенскіх выбарчых акругах будуць вылучацца іх кандыдаты.

“Самае галоўнае на дадзеным этапе – гэта пазбегнуць нездаровай канкурэнцыі паміж прадстаўнікамі дэмакратычнай кааліцыі. Мы павінны размеркаваць выбарчыя акругі паміж нашымі кандыдатамі так, каб яны не перакрыжоўвалісь паміж сабой. Як гэта часта здаралась раней, па нейкай адной акрузе ідзе два дэмакратычных кандыдата, а па іншай няма ніводнага”, - адзначыў сябра Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ігар Банцар.

Вадзім СаранчукоўУ сваю чаргу намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў адзначыў:

“На самой справе перспектыў у гэтай выбарчай кампаніі няма. Гэта ўжо яскрава бачна па тым як фармавалісь выбарчые камісіі. Нашых вылучэнцаў у камісіі не ўключылі . Надзеі на тое, што гэтыя выбары будуць адкрытыя і празрыстыя, на сёняшні дзень няма. Таму гэтую кампанію трэба выкарыстоўваць для легалізацыі свайго статусу. Максімальна эфектыўна правесці інфармацыйную кампанію. Праз пікеты, улёткі, давесці сваю пазіцыю да людзей”. 

Падсумоўваючы сустрэчу, прадстаўнікі гарадзенскіх дэмакратычных партый АГП, БНФ і Ініцыятывы па стварэнню Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі вызначылі сваіх кандыдатаў у 7 з 30 акругаў па выбарах ў Гарадзенскі гарадскі савет. Адпаведна, Аб’яднаная Грамадзянская партыя выстаўляе 4 кандыдаты, ад партыі БНФ стартуе адзін і ад БХД 2 кандыдаты, якія будуць змагацца за дэпутацкія мандаты ў Гарадзенскім гарсавеце – паведамляе кампанія назірання “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Па Гарадзенскай вобласці ў мясцовыя саветы рознага ўзроўнію вылучаюцца 14 сябраў Партыі БНФ. Актывісты партыі збіраюцца вылучацца як у вялікіх гарадах, так і ў маленькіх населеных пунктах, распавёў карэспандэнту Радыё Рацыя Вадзім Саранчукоў:

– Палітычная арганізацыя не можа ігнараваць палітычную кампанію. Мы выкарыстоўваем гэтую кампанію як легальны сродак выйсці на вуліцу, дайсці да людзей, бо ў Беларусі гэта сапраўды праблема. На сённяшні дзень 14 чалавек вылучаецца ад партыі БНФ па Гарадзенскай вобласці. Гэта саветы самых розных узроўняў – і Гарадзенскі гарадскі, і раённы, і сельскія саветы. Будзем спрабаваць выкарыстаць гэтую кампанію. Самыя розныя людзі, пачынаючы ад рамеснікаў, заканчваючы індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Гэта прадстаўнікі самых розных слаёў, самых розных прафесій.

Вадзім Саранчукоў канстатуе, што ў гэтых выбарах не адбылося ніякіх змен у выбарчым заканадаўстве, аднак партыя будзе ўдзельнічаць толькі дзеля легальнай працы на вуліцах гарадоў Гарадзеншчыны.

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.