Партыя БНФ » Рыгор Кастусёў прапануе адміністрацыі прэзідэнта адзначыць стагоддзе БНР
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Рыгор Кастусёў прапануе адміністрацыі прэзідэнта адзначыць стагоддзе БНР

Дададзена 15.12.2017 10:11:05 | 1,141 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ разам з мастаком Міколам Купавам 14 снежня мелі сустрэчу з начальнікам галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандрам Ільясевічам. Гаворка зайшла аб святкаванні 100-годдзя незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Кастусёў 18Кастусёў дабіваўся сустрэчы ўжо пэўны час: пісаў электронныя лісты, тэлефанаваў. «13 снежня дзесьці а 21-й вечара мне паведамілі, што сустрэча адбудзецца. Мы перадалі сем з паловай аркушоў прапановаў адносна святкавання даты 25 Сакавіка. Гэта і ўсталяванне памятных шыльдаў на дамах, звязаных з БНР, і сумеснае святкаванне незалежнага грамадства і ўладаў, і правядзенне супольнага палітдня на прадпрыемствах на тэму БНР, і шмат усяго іншага», — расказвае Рыгор Кастусёў.

Паводле словаў старшыні Партыі БНФ, галоўны ідэолаг Адміністрацыі ўспрыняў сустрэчу «на пазітыве». «Ён быў вельмі зацікаўлены, задаваў шмат пытанняў пра тыя падзеі. Таксама мы адзначылі, што не мусіць паўтарыцца той сцэнар 25 Сакавіка, які быў сёлета, калі дэманстрантаў разагналі з цэнтру горада. Агулам сустрэча доўжылася каля гадзіны», — адзначае Кастусёў.

Прапановы Кастусёва і Купавы Ільясевіч мае перадаць кіраўнічцы Адміністрацыі Наталлі Качанавай. Цягам чатырнаццаці дзён улады абяцаюць даць першы адказ адносна гэтых прапановаў.

Таксама Кастусёў самастойна сёння перадаў прапановы па адзначэнні 100-годдзя незалежнасці БНР у Савет міністраў і Мінгарвыканкам. Ён таксама рыхтуе прапановы Міністэрству замежных справаў, Міністэрству культуры, Акадэміі навук і іншых дзяржаўным структурам.

«Ёсць спадзяванне, што нешта атрымаецца», — падводзіць выснову Рыгор Кастусёў.

Паводле газэты “Наша ніва

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Снежань 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.