Партыя БНФ » VII З’езд Моладзі БНФ абраў старшынёй Моладзі БНФ Ганну Смілевіч
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


VII З’езд Моладзі БНФ абраў старшынёй Моладзі БНФ Ганну Смілевіч

Дададзена 24.12.2017 7:16:31 | 728 праглядаў

Старшынёй Моладзі БНФ, маладзёжнага крыла Партыі БНФ, абраная сябра Сойму Партыі БНФ, 18-гадовая Ганна Смілевіч. Такое рашэнне прынята на VII з’ездзе Моладзі БНФ, які праходзіў 24 снежня ў Менску.

EWO0-0pwXRsУ з’ездзе ўзялі удзел каля 60 актывістаў з розных рэгіёнаў Беларусі. З прывітальным словам да дэлегатаў звярнуўся старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў:

„Ідэя „Моладзі БНФ” жывая. Многія людзі, якія стваралі арганізацыю, зараз з’яўляюцца актывістамі Партыі БНФ, яны верныя той ідэі, з якой прыйшлі сюды, — адзначыў палітык. — Спадзяюся, што праз гады мы будзем з вамі сустракацца ўжо ў іншай Беларусі, без гэтага рэжыму. І спадзяюся, што хто-небудзь з вас ужо будзе займаць кіруючыя пасады” – сказаў Рыгор Кастусёў.

Юрый Лукашэвіч, які ўзначальваў з 2015 года маладзёжнае крыло Партыі БНФ, нядаўна абраны намеснікам старшыні Партыі БНФ, паўторна вылучаць сваю кандыдатуру не стаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Юрый Лукашэвіч падкрэсліў, што цяпер Моладзь БНФ аб’ядноўвае па ўсёй краіне больш за 700 чалавек, некаторыя з якіх падпадаюць пад рэпрэсіі за сваю дзейнасць: былі адлічаныя з ВНУ ці пазбавіліся працы.

Новага лідэра арганізацыі абіралі шляхам тайнага галасавання. Першапачаткова на кіруючую пасаду прэтэндавалі сем кандыдатаў, аднак пяцёра з іх узялі самаадвод. У выніку ў выбарах удзельнічала 18-гадовая Ганна Смілевіч і 21-гадовы актывіст Мікіта Краснакуцкі. У выніку кандыдатуру Ганны Смілевіч падтрымалі 57,4% дэлегатаў З’езду.

DPa71BJX0AMhjnaНоваабраная старшыня Моладзі БНФ паабяцала найперш заняцца ўмацаваннем дзеючых у рэгіёнах суполак арганізацыі і стварэннем новых структур, а таксама актыўна ўстанаўліваць кантакты па лініі міжнароднай маладзёжнай арганізацыі. Спадарыня Смілевіч мае намер „рабіць усё для таго, каб Моладзь БНФ квітнела, развівалася і актыўна дзейнічала па ўсёй краіне”. Таксама дэлегаты з’езда прынялі змяненні ў статут арганізацыі, якія тычацца дзейнасці яе рады (савета).

Моладзь БНФ з’яўляецца маладзёвым крылом Партыі БНФ і Грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” і дзейнічае ў статусе камісіі Сойму.

ikq7BauHrhw

Новаабраныя Старшыня Моладзі БНФ Ганна Смілевіч з намеснікамі і былым лідэрам Моладзі БНФ Юрыям Лукашэвічам

 

Красавік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сак    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.