Партыя БНФ » Юрась Лукашэвіч падсумовае вынікі сваяго кіраўніцтва маладзёвым крылом партыі: Моладзь БНФ аднавілі практычна з нуля
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Юрась Лукашэвіч падсумовае вынікі сваяго кіраўніцтва маладзёвым крылом партыі: Моладзь БНФ аднавілі практычна з нуля

Дададзена 29.12.2017 12:23:50 | 612 праглядаў

Нядаўні кіраўнік моладзевай плыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч распавёў пра праблемы іх арганізацыі. Нагадаем, што днямі ў Менску адбыўся з’езд Моладзі БНФ, падчас якога была абраная новая старшыня арганізацыі – 18-гадовая студэнтка Інстытута журналістыкі Ганна Смілевіч.

Раней моладзевае крыло Партыі БНФ узначальваў Юрый Лукашэвіч, якія зараз мае пасаду намесніка старшыні партыі – паведамляе Радыё Рацыя.

Юрась ЛукашэвічЮрась Лукашэвіч: Калі ацэньваць сваю ўласную працу на пасадзе моладзевай арганізацыі Парті БНФ, то, безумоўна, хапала і мінусаў. Але ж і вялізны плюс маецца – разам з іншымі актывістамі мне ўдалося аднавіць Моладзь БНФ практычна з нуля. Бо два гады таму, калі я прыйшоў у арганізацыю, там быў толькі я. А зараз у ёй – каля 600 чалавек па ўсёй краіне. Гэта, можа быць, такі спісачны варыянт, але ўсё роўна ёсць 200-300 найбольш актыўных маладых людзей, якія пастаянна не сядзяць на месцы і праводзяць нейкую працу. Мы праводзілі цэлыя кампаніі, і гэта, лічу, у тым ліку і маё дасягненне.

Радыё Рацыя: А чаму, як вы кажаце, два гады таму моладзевага крыла фактычна не існавала?

Юрась Лукашэвіч: Па аповедах папярэдніх пакаленняў, такая сітуацыя склалася з-за ўнутраных спрэчак у партыі, калі многія лідары перасталі займацца арганізацыяй, а пачалі сваркі паміж сабой. У выніку Моладзь БНФ не распалася, але паступова пераўтварылася ў нішто. Дзякуй Богу, што арганізацыя зараз аднавілася, і, думаю, новая кіраўніца Ганна Смілевіч дадасць крэатыву ў працы.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

 

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.