Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра вынікі 2017 году
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Вадзім Саранчукоў – пра вынікі 2017 году

Дададзена 30.12.2017 12:03:33 | 427 праглядаў

У жывым эфіры Радыё Рацыя палітычныя вынікі 2017 году падсумоўваў намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, лідэр руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч і сустаршыня аргкамітэту БХД Павал Севярынец. Узгадвалі асноўныя падзеі ў палітыцы, грамадскім жыцці, эканоміцы і ў жыцці беларуска-польскага памежжа.

DSC06997Радыё Рацыя: Госць нашай студыі – лідар гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. Якія асноўныя падзеі 2017 года можна прыгадаць у жыцці Гарадзеншчыны?

Вадзім Саранчукоў: На самой справе гэта быў вельмі цікавы год. Ён пачынаўся вельмі дынамічна. Пратэсты, якія адбыліся напачатку года, яны сапраўды былі непрадказальнымі. Невядома было, чым скончыцца гэты уздым грамадскі, уздым палітычны. Але, на жаль, год скончыўся вельмі прадказальна. Пачалася выбарчая кампанія, яе ўжо зараз можна ацэньваць як несвабодную і неадкрытую. Мы вылучалі нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і ні адзін не быў уключаны. Таму, пачынаючы год з такой нечаканай сітуацыі, мы усё ж такі год завяршаем прадказальна, як і ўсё ў Беларусі.

Радыё Рацыя:  Наколькі можна выкарыстаць пратэстны настрой у грамадстве, наколькі ён рэальна ўплывае на тыя рашэнні, якія прымаюць улады?

Вадзім Саранчукоў: Сапраўды, гэтыя пратэсты атрымаліся відавочна масавымі. У Гародні яны былі дастаткова спантаннымі. І ў той самы час дастаткова добра арганізаванымі. Безумоўна, трэба адзначыць, што палітычныя арганізацыі павінны трымаць руку на пульсе і па магчымасці дапамагаць арганізоўваць такія дзеянні, такія пратэсты, калі не ўзначальваць іх. Што тычыцца ацэнкі эфектыўнасці і тое, што ў Гародні прадстаўнікі ўлады выходзілі да пратэстоўцаў, то ў мяне тут вялікія сумненні. Час ад часу нас слухаюць, але не чуюць.

Радыё Рацыя:  Улады кажуць пра поспех турыстычнага сезону ў Гародні. Наколькі заўважаеце гэты турыстычны ўсплеск?

Вадзім Саранчукоў: Безумоўна заўважаем, безумоўна выдатная ініцыятыва. Але, на жаль, усё зроблена, як усё ў Беларусі, калі не на 200 адсоткаў, то прынамсі на 20. Трэба разумець, што мала таго, каб зрабіць умовы для прыезду турыстаў. Кожны турыст мусіць недзе харчавацца, недзе пераночыць, павінен купіць на памяць сувеніры. На жаль, на сённяшні дзень у нас у Гародні толькі адчынілі дзверы: прыязджайце. Казаць пра тое, што ў Гародні турысту ёсць чым бавіць вольны час, не выпадае. Прыязджаюць пераважна турысты аднаго ўезду. Прыехалі, паглядзелі і больш, на жаль, не прыедуць. Гародня проста не гатовая для прыёму вялікай плыні замежных турыстаў.

Радыё Рацыя:  Сёлета ўшанаванне герояў паўстання 1863-64 годоў ў Свіслачы адбылося ў новым фармаце. Ведаем, што і вы ўдзельнічалі ў гэтай акцыі памяці.

Вадзім Саранчукоў: На самой справе мы зараз плануем і стараемся, каб на працягу году ў кожным раёне Гарадзенскай вобласці адбываліся нейкія мерапрыемствы, якія сталі б традыцыйнымі для гэтага раёна – і ў Лідзе, і ў Слоніме. Свіслацкі ж фэст больш за 20 гадоў праводзіцца. І ў гэтым годзе мы вырашылі зрабіць яго ў так званым фармаце эстафеты, калі на працягу двух тыдняў, прымеркаваных да Дзядоў, кожны жадаючы мог даехаць да Свіслачы і ўшанаваць памяць нашых герояў – прайсціся па тых мясцінах, якія звязаныя з паўстанцамі.

Поўны тэкст жывога эфіру з падсумаваньнем палітычных вынікаў году ад Радыё Рацыя.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.