Мікола Чарнавус: “Старшыня баранавіцкага райвыканкама „закасіў” пад Дзеда Мароза”
Дададзена 31.12.2017 1:28:12 | 926 праглядаў Баранавіцкія кіраўнікі Кааператыўнага рынка вырашылі ўзяць сабе дадатковы выходны 2-га студзеня. Гуляць дык гуляць, кажа прадпрымальнік, сябра Партыі БНФ Мікола Чарнавус (старэйшы).
Па словах прадпрымальніка, інтарэсы кіраўніцтва рынка не супалі з інтарэсамі прадпрымальнікаў. Маючы падзенне даходаў з прычыны змяншэння пакупніцкай здольнасці, ім гэты дзень патрэбен для працы.
Таму Мікола Чарнавус звярнуўся ў мясцовы райвыканкам для вырашэння сітуацыі.
Але а 15-й гадзіне пятніцы чыноўнікі ўстановы ўжо не працавалі, а засядалі на святочным сходзе, кажа спадар Чарнавус:
– Гэта ўпершыню за 24 гады 2-га снежня адміністрацыя рынка не жадае працаваць. Я звярнуўся ў райвыканкам, а там аказваецца таксама старшыня Баранавіцкага райвыканкама Хвацік Васіль пад Дзеда Мароза “закасіў”. Вырашыў павіншаваць у працоўны час калектыў, сабраў іх у актавай залі, але мяне туды не прапусціў міліцыянт.
Дзяжурны міліцыянт скіраваў Міколу Чарнавуса ў “адно акно”. Але там пытаннем працы рынка не валодалі.
Па настойлівым патрабаванні прадпрымальніка, святочны настрой быў перарваны ў намесніка старшыні райвыканкама па эканоміцы. Той спаслаўся на рашэнне нейкага сходу. Мікола Чарнавус напісаў скаргу ў кнігу водгукаў і прапаноў.
Паводле Чарнавуса, грошы за арэнду заплачаны за ўвесь месяц, а Кааператыўны рынак – адзін з чатырох у Баранавічах – не працуе.
Паводле Беларускага Радыё Рацыя
|