Партыя БНФ » У Гародні прадстаўнікоў Партыі БНФ не пусьцілі ва ўчастковыя камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Гародні прадстаўнікоў Партыі БНФ не пусьцілі ва ўчастковыя камісіі

Дададзена 03.01.2018 7:33:08 | 530 праглядаў

Аніводнага прадстаўніка дэмакратычных партый і рухаў не ўключылі ва ўчастковыя камісіі Гародні – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Агулам у двух раёнах горада будуць працаваць 137 участковых камісій. У іх склад увайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, праўладных грамадскіх арганізацый, такіх як Белая Русь, БРСМ, Саюзы жанчын і ветэранаў.

Назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага камітэту Раман Юргель заўважае, што камісіі зацвярджалі пераважна спісачным саставам:

– Называлі прозвішча, спосаб вылучэння. Месца працы не называлі. Называлі прозвішча і спосаб вылучэння толькі тых персаналіяў, якіх колькасць была большая, чым месцаў у камісіях. Гэта няправільна, таму што трэба было абмяркоўваць усе кандыдатуры.

Як заўважылі незалежныя назіральнікі Віктар Сазонаў і Раман Юргель, у Гародні была вельмі малая колькасць заяўнікаў ад дэмакратычных партый. Іх усяго восем асоб.

На жаль, раённыя адміністрацыі не палічылі патрэбным іх уключыць у склад участковых камісій, – кажа Раман Юргель: – Не ўвашоў ніводзін вылучэнец ад Партыі БНФ, ад партыі АГП і некалькі актывістаў, якія вылучаліся зборам подпісаў, таксама не ўвайшлі. Вылучаліся адзінкі ад дэмакратычных апазіцыйных партый у склад участковых камісій, але ўсё роўна іх не ўключылі. Хоць у іх быў парадак у пададзеных дакументах. 

Назіральнікі не заўважылі новых людзей у камісіях. Старыя кадры папярэдніх выбарчых кампаній засталіся на 95%. На працягу найбліжэйшых дзён участковыя камісіі павінны правесці свае першыя пасяджэнні.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.