Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: «Стаўленьне ўлады да допуску апазыцыі ў выбарчыя камісіі на гэтых выбарах яшчэ горшае, чым на мінулых»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў: «Стаўленьне ўлады да допуску апазыцыі ў выбарчыя камісіі на гэтых выбарах яшчэ горшае, чым на мінулых»

Дададзена 03.01.2018 10:51:41 | 179 праглядаў

Сярод патэнцыйных кандыдатаў на месцы дэпутатаў мясцовых саветаў, якіх выберуць 18 лютага, ёсьць і некалькі лідэраў дэмакратычных структураў. Гэта кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, лідэры грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў і Тацяна Караткевіч, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Радыё Свабода пацікавілася іх асабістымі плянамі і справамі ў структурах.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў кажа, што «навіна сёньняшняга дня» — зрыў уладамі спробы адсачыць выбарчы працэс у дзьвюх акругах праз нядопуск да працы ва ўчастковых выбарчых камісіях прадстаўнікоў, вылучаных арганізацыйнымі структурамі Партыі БНФ.

Рыгор Кастусёў

«Два нашы прэтэндэнты — Мікіта Краснакуцкі зь Менску і Ільля Дабратвор з Менскага раёну — падалі заяўкі, каб іх актывістаў уключылі ў склад участковых выбарчых камісіяў. У кожнай акрузе на некалькі участкаў, і яны спадзяваліся, што здолеюць „закрыць“ кожны. Сёньня даведаліся: ніводную нашу кандыдатуру не зацьвердзілі, — кажа Рыгор Кастусёў. — Нічога, на жаль, не мяняецца. Стаўленьне ўладаў да апазыцыі яшчэ горшае, чым падчас ранейшых выбараў».

Партыя БНФ зарэгістравала 30 ініцыятыўных груп. Яшчэ некалькі актывістаў зьбіраюцца рэгістравацца ад партыі, ім подпісы выбарнікаў не патрэбны.

Рыгор Кастусёў на гэтым тыдні перадае дакумэнты для рэгістрацыі яго кандыдатам у Магілёўскі абласны савет па Шклоўскай выбарчай акрузе. Пакуль у яго два канкурэнты — рэдактар раённай газэты і лекар зь мясцовага шпіталя.

Паводле Радыё Свабода

Студзень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сне    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.