Партыя БНФ » Актывіст Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі патрапіў у пералік наймаладзейшых кандыдатаў у Менгарсавет
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Актывіст Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі патрапіў у пералік наймаладзейшых кандыдатаў у Менгарсавет

Дададзена 04.01.2018 12:11:24 | 358 праглядаў

18 лютага пройдуць мясцовыя выбары. Некаторыя прэтэндэнты на мандаты пачалі ўжо збіраць подпісы (неабходна 100), іншыя ж будуць вылучаныя ад партый. Газэта «Наша Ніва» вырашыла паглядзець, хто прадстаўляе самае маладое пакаленне, якое сёлета штурмуе Мінскі гарадскі савет.

Актывіст Моладзі БНФ Мікіта Краснакуцкі, які вылучаецца ў Менгарсавет ад Партыі БНФ і ад выбаршчыкаў шляхам збору подпісаў па Трактаразаводзкай выбарчай акрузе №57 у Партызанскім раёне, патрапіў у дзесятку самых маладых прэтэндэнтаў на фатэль у сталічным органе мясцовага самакіраваньня.

Мікіта Краснакуцкі, Партыя БНФ

(21 год, аператар дыфузійных працэсаў «Інтэграла», Трактаразавадская выбарчая акруга)

Актывіст «Моладзі БНФ», не так даўно саступіў выбары старшыні Ганне Смілевіч. Навучаўся ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Праводзіць досыць актыўныя пікеты ў сваю падтрымку, з бел-чырвона-белымі сцягамі, музыкамі. Кажа, што зусім не малады для дэпутата мясцовага савета. Патрыёт Беларусі — шмат здымкаў на нацыянальную тэматыку.

Цалкам сьпіс наймаладзейшых патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты Менскага гарсавета з фатаздымкамі глядзіце на сайце газэты “Наша ніва”.

Чэрвень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Тра    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.