Партыя БНФ » У Бярозаўскім раёне ў склад участковых камісій уключаныя тры з чатырох вылучаных сябраў БНФ
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бярозаўскім раёне ў склад участковых камісій уключаныя тры з чатырох вылучаных сябраў БНФ

Дададзена 04.01.2018 12:41:42 | 231 праглядаў

На пасяджэнні Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта была сфармаваная 41 ўчастковая выбарчая камісія.

IMG_0860Склад участковых выбарчых камісій у асноўным з прадстаўнікоў раённых арганізацый – праўладных грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчын» і г.д.

З накіраваных ад Партыі БНФ чатырох чалавек уключылі трох.

Партыя БНФ сталася адзінай палітычнай партыяй, якая вылучыла сваіх чатырох прадстаўнікоў ва ўчастковыя камісіі. Пры тым сябры Партыі БНФ вылучаліся па тых выбарчых участках, дзе збіраюцца балатавацца прадстаўнікі іншых апазіцыйных партый: АГП — Аляксандр Кабанаў, БХД — Валер Білібуха (на ягонай выбарчай акрузе утвораныя два выбарчыя ўчасткі) і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) —Таццяна Тарасевіч.

Пры стварэньні 40 з 41 УВК сябры Бярозаўскага райвыканкаму спачатку галасавалі за колькасны склад канкрэтнай участковай камісіі, а потым зачытываўся спіс з такой жа колькасьці прэтэндэнтаў: прозвішча, імя і імя па бацьку будучых сябраў камісіі ды  шлях іх вылучэння. І затым спісам зацвярджаўся склад канкрэтнай УВК. Як адзначыў незалежны назіральнік Сяржук Русецкі, пытанне аб дзелавых і асабістых якасцях асобаў, якіх вылучылі ў склад УВК, на абмеркаванне не выносілася, хоць гэта і прапісана ў Пастанове ЦВК №36.

Такім жа чынам увайшлі ў склад УВК і тры прадстаўнікі абласной арганізацыі партыі БНФ з 4-х вылучаных: ва УВК выбарчых участкаў №10, №29 і №30 – паведамляе сайт кампаніі назіраньня “Праваабаронцы за свабодныя выбары“.

І толькі пры фармаваньні УВК выбарчага ўчаска №3, дзе па Бярозаўскай-Тышкевіцкай выбарчай акрузе вылучаецца прадстаўнік АГП Аляксандр Кабанаў, на максімальны склад УВК з 19 сябраў быў вылучаны 21 прэтэндэнт.

Паводле Русецкага, адбылося фармальнае абмеркаванне гэтых прэтэндэнтаў і персанальнае галасаваньне па кожнай кандыдатуры. Двух прэтэндэнтак, якія “не маюць вопыту працы ў выбарчых камісіях” адзінагалосна не ўключылі ў склад УВК: вылучаную абласной арганізацыяй партыі БНФ Тамару Шчапёткіну і прадстаўніцу БРСМ Марыю Сіракову.

Нагадаем, што Тамара Шчапёткіна, якая мае вялікі досвед назірання за выбарамі як у Беларусі, так і за мяжой, ужо спрабавала трапіць у склад раённай выбарчай камісіі. Але вынік быў адмоўны. Грамадзяне, якія шляхам збору подпісаў вылучалі яе ў склад камісіі, накіравалі скаргу ў Бярозаўскі раённы суд, аднак той яе не задаволіў.

Паводле адной з назіральніц, у склад камісіі №11, створанай з медычных работнікаў, уключылі намесніка галоўнага ўрача Бярозаўскай раённай бальніцы Вячаслава Саковіча. Хаця ў 2016 годзе падчас выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў быў адказ з акруговай камісіі аб прызнанні парушэнняў з боку Саковіча і абяцанне не ўключаць яго ў дальейшым у склад выбарчых камісій – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя

 

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.