Партыя БНФ » У Слоніме з пяці прэтэндэнтаў ад БНФ у выбарчыя камісіі не ўключылі нікога
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Слоніме з пяці прэтэндэнтаў ад БНФ у выбарчыя камісіі не ўключылі нікога

Дададзена 05.01.2018 12:02:01 | 631 праглядаў

На Слонімшчыне выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў адбудуцца па-ранейшаму сцэнарыю – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра гэта адкрыта паведамілі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі 49 участкаў для галасавання ў Слонімскім раёне ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне” нікога не ўключылі, хаця было 5 заяўнікаў-сябраў БНФ.

У камісіі ў асноўным увайшлі прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, БРСМ, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў.

Павал Севасьцян (2)Па словах сябра Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, укіраўніка мясцовай суполкі Беларускага Народнага Фронту Паўла Севасцьяна, ніякіх дэмакратычных выбараў у Беларусі як не было, так і няма. “Таму паўстае пытанне: навошта тады зусім праводзіць такія выбары?”—адзначыў Павел Севасцьян.

 

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.