Партыя БНФ » У Бярозаўскім раёне БНФ абскарджвае ў суд неўключэньне прадстаўніцы партыі ў склад участковай камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


У Бярозаўскім раёне БНФ абскарджвае ў суд неўключэньне прадстаўніцы партыі ў склад участковай камісіі

Дададзена 09.01.2018 12:58:54 | 472 праглядаў

Берасьцейская абласная арганізацыя Партыі БНФ абскарджвае у судзе Бярозаўскага раёна рашэньне Бярозаўскага райвыканкаму, паводле якога вылучаная ад БНФ Тамара Шчапёткіна не была ўключаная ў склад участковай выбарчай камісіі ўчастку №3 Бярозаўскага раёну па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў.

судУ скарзе адзначаецца, што на пасяджэньні Бярозаўскага райвыканкама, якое адбылося 3 студзеня, было агучана, што Тамара Шчапёткіна не мае досьведу працы ва ўчастковай камісіі. Аднак такога ж досьведу не мелі і яшчэ два прадстаўнікі Партыі БНФ, вылучаныя Берасьцейскай арганізацыяй, якія былі ўключаныя ў склад іншых участковых выбарчых камісіяў тым жа рашэньнем райвыканкаму.

У адпаведнасьці з артыкулам 34 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусі, органы, якія ствараюць камісію, як правіла, не меней адной траціны яе складу фармуюць з прадстаўнікоў палітычных партыяў і іншых грамадзкіх аб’яднаньняў”. Аднак у склад ўчастковай камісіі ўчастка для галасаваньня №3 Бярозаўскага раёну не была ўключаная адзіная вылучэнка ад палітычнай партыі. Затое былі ўключаныя прадстаўнікі ад Бярозаўскіх раённых арганізацыяў грамадзкіх аб’яднанняў «Белая Русь», «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», «Беларускі саюз жанчынаў», “Беларускі фонд міра”, “Чырвоны крыж”.

Берасьцейская абласная арганізацыі Партыі БНФ просіць суд абавязаць Бярозаўскі райвыканкам прыняць новае рашэньне па змяненьню складу ўчастковай камісіі участка для галасавання №3 Бярозаўскага раёну, уключыўшы ў яе склад прадстаўніцу Партыі БНФ.

Паводле кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Кастрычнік 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Вер    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.