Партыя БНФ » Сябра БНФ падаў скаргу ў ААН за арышт падчас пратэсту на Дзень Волі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Сябра БНФ падаў скаргу ў ААН за арышт падчас пратэсту на Дзень Волі

Дададзена 09.01.2018 1:31:34 | 733 праглядаў

Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прыняла да разгляду скаргу аднаго з гомельскіх актывістаў вясновых акцыяў пратэстаў, сябра БНФ Валера Рапніна.

UN-HRУ скарзе, зарэгістраванай за № 3084 / 2017, палітык распавёў, як 25 сакавіка ў Дзень Волі разам зь іншымі прыняў удзел у санкцыянаваным уладамі мітынгу супраць так званага «дэкрэту аб дармаедах», які адбыўся ў Гомелі. Пасьля мірнага сходу ўдзельнікі сталі разыходзіцца, аднак міліцыя арыштавала найбольш актыўных удзельнікаў, паведамляе праваабарончы сайт «Гомельская вясна».

«Ні ў кога няма сумневаў, што пратэстная акцыя прайшла мірна. Тым ня менш, мяне, роўна як і іншых актыўных удзельнікаў, арыштавала міліцыя, абвінаваціўшы ў парушэньні ўстаноўленага парадку правядзеньня масавага мерапрыемства. 5 сутак адміністратыўнага арышту я адбываў у ізалятары часовага ўтрыманьня з 25-га па 30-е сакавіка», — сказаў Валер Рапнін.

Як падкрэсьлівае праваабаронца Леанід Судаленка, за ўдзел у вясновых акцыях пратэстаў гомельскія актывісты адсядзелі за кратамі больш за 60 сутак, выплачвалі буйныя штрафы. Многія скарысталіся правам на падачу індывідуальных скаргаў у Камітэт па правах чалавека ААН.

Гэта ўжо другая так званая «дармаедзкая» скарга, прынятая да разгляду на міжнародным узроўні: у жніўні Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека прыняла скаргу гомельскага актывіста Ўладзімера Кацоры на 12-дзённы арышт за акцыю пратэсту супраць «дэкрэту аб дармаедах» у Гомлі 18 лютага. Усяго з гомельскага рэгіёну было пададзена 18 такіх скаргаў.

Паводле Радыё Свабода

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Травень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.