Партыя БНФ » Суд у Бярозе адхіліў скаргу БНФ на неўключэньне ў склад участковай камісіі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Суд у Бярозе адхіліў скаргу БНФ на неўключэньне ў склад участковай камісіі

Дададзена 10.01.2018 11:59:08 | 434 праглядаў

У судзе Бярозаўскага раёна была разгледжаная скарга Берасцейскай абласной рады Партыі БНФ на рашэнне Бярозаўскага райвыканкаму наконт неўключэння сябры партыі ў участковую выбарчую камісію па выбарчым участку №3.

IMG_0441У гэтую ўчастковую камісію не ўключылі адзінага сябра партыі. Затое адну траціну, як патрабуе выбарчае заканадаўства, склалі прадстаўнікі праўладных арганізацый, нягледзячы, што апазіцыйны кандыдат застанецца без свайго прадстаўніка ў камісіі. Парушэнняў ў гэтым няма, лічаць як прадстаўнікі райвыканкама Глеб Лаўрыновіч, Віталь Мшар, так і памочнік пракурора Юрый Пракапчук – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кажа Віталь Мшар:

— Персанальнае адбылося галасаванне членамі выканкама. Ахарактарызаваная кожная кандыдатура. Я лічу, што парушаны выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь не быў.

Сябра праваабарончага цэнтра «Вясна» Сяржук Русецкі разглядае неўключэнне адзінага сябра ад апазіцыі як перадумову для фальсіфікацый на тым участку, дзе будзе балатавацца моцны кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў:

— Улады відаць сур’ёзна ставяцца да аднаго з прэтэндэнта ў дэпутаты: Аляксандра Кабанава, які збіраецца балатавацца па гэтай акрузе ў раённы савет. Мы бачым, што там акрамя людзей, што гадамі сядзяць у выбарчай камісіі, кіраўнікі рознага ўзроўню трапілі ў камісію, хоць раней у гэтай камісіі не былі.

Суддзя Алена Нямкова, як гэта водзіцца заўсёды, падтрымала маніпуляцыі ўлады. Рашэнне Бярозаўскага суда ўступіла ў законную сілу неадкладна і абскарджанню ў касацыйнай інстанцыі не падлягае. Адзіны станоўчы момант, які можна адзначыць у судзе: працэс поўнасцю з удзелам усіх бакоў вёўся на беларускай мове.

Агулам па Бярозаўскім раёне вылучаліся ва ўчастковыя камісіі чацьвёра прадстаўнікоў БНФ – уключылі у склад камісій толькі траіх. Па краіне ад БНФ у склад камісій уключылі толькі чацьвярых з 65 вылучэнцаў ад Беларускага Народнага Фронту. Іх уключылі нягледзячы на адсутнасць досведу. Хоць звычайна менавіта па гэтай прычыне прадстаўнікоў апазіцыі не ўключаюць у выбарчыя камісіі, кажа ўключаны ў камісію сябра партыі Анатоль Сахаруша:

— У выбарчым заканадаўстве не сказана, што не трэба браць у выбарчыя камісіі тых, у каго няма досведу. Вось нас траіх узялі і без досведу. Узялі трох недасведчаных і вырашылі: хопіць. Ад Беларускага Народнага фронту ў 2003 годзе быў сябрам камісіі адзін чалавек, а цяпер, праз 15 гадоў колькасць фронтаўцаў у камісіях павялічылі ажно ў тры разы – паеведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Верасень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.