Партыя БНФ » Каля цырульні «Чэкіст» сябры БНФ разьвесілі ўлёткі пра расстрэлы і «чэкісцкую працу»
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Каля цырульні «Чэкіст» сябры БНФ разьвесілі ўлёткі пра расстрэлы і «чэкісцкую працу»

Дададзена 12.01.2018 12:03:02 | 288 праглядаў

11 студзеня актывісты Партыі БНФ зь Ліды разьвесілі ўлёткі пад вокнамі цырульні «Чэкіст» у Менску. На аркушах паперы былі цытаты ўладальнікаў пра чэкістаў — якія яны дагледжаныя, улюбёнцы дам і як на іх прыемна глядзець.

Побач з цытатамі актывісты разьмясьцілі яшчэ і копіі архіўных здымкаў «за кіпучай чэкісцкай работай» — як гэтыя кавалеры расстрэльвалі людзей.

Уладальнікі «Чэкіста» выглянулі зь дзьвярэй і моўчкі сышлі назад. Празь некалькі хвілін ілюстрацыі зрывалі тэхнічныя супрацоўнікі адміністрацыі будынка.

Паводле Радыё Свабода

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.