Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч распавёў сайту KYKY.ORG пра тое, чаму не ўжывае алкагольныя напоі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч распавёў сайту KYKY.ORG пра тое, чаму не ўжывае алкагольныя напоі

Дададзена 14.01.2018 12:39:35 | 559 праглядаў

Анлайн-часопіс KYKY.ORG падзяліўся меркаваньнямі беларусаў, якія выключылі са сваяго жыцьця алкагольныя напоі. Сярод іншага, пра прычыны сваёй адмовы ад алкаголю і стаўленьне да антыалкагольнай палітыкі распавёў намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

піва 720Сярод іншага, намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч сказаў:

«Асабіста я зусім не ўжываю алькаголю, але ў кожнага свая галава, і я на гэты конт нікога не павучаю, я ня ёсьць такім цьвярозьнікам-маралізатарам, які з агідай глядзіць на любую асобу з келіхам.

Праблема алькагалізму ў Беларусі існуе, аднак адныя забароны і абмежаваньні, як прапануюць некаторыя мае калегі-палітыкі, я не падтрымаю, гэта не спрацуе, занадта ж наіўны падыход. Урэшце, можна давесьці сытуацыю да таго, што нармальнаму чалавеку няма як будзе віна на дзень нараджэньня купіць, а запойныя грамадзяне, тым часам, як пілі, так і працягнуць, проста будуць купляць нелегальны самагон і тэхнічныя вадкасьці, ствараючы яшчэ большую нагрузку на сыстэму хуткай мэдычнай дапамогі. Алькагалізм – гэта, як слушна кажуць, праблема сацыяльная, і каб яе зьменшыць трэба працаваць з умовамі: менш дзяржаўнага патэрналізму, больш эканамічнай свабоды, больш абароны для прыватнай уласнасьці. Бо гэта дае людзям арыентыр, адказнасьць за свой лёс, магчымасьцяў рэалізоўваць свае мары. Важна таксама, каб у падлеткаў было больш заняткаў – спорт, музыка. Але гэта таксама вымагае эканамічных стымулаў для тых, хто мог бы гурткі і сэкцыі адчыняць. Урэшце, як кансэрватар зазначу: ня варта грэбаваць старымі добрымі маральнымі каштоўнасьцямі, успрымайце іх усур’ёз, яны заслугоўваюць павагі. Ня ў тым рэч, што ў бар хадзіць нельга – можна, чаго там. Але памятай — з рашэньнямі прыходзіць і адказнасьць, і досьвед пакаленьняў вучыць, што трэба ўмець сябе кантраляваць, адчуваць межы».

Чытайце матэрыял KYKY.ORG пра беларусаў, якія не ўжываюць алкаголю: музыка Піт Паўлаў, журналістка Яна Міцкевіч, праграміст Зьміцер Зарыхта, выкладчыца ёгі Юлія Колчына, бухгальтар Васіль Пуцейка, рэкляміст Зьміцер Вайноўскі, рэжысэрка Кацярына Маркавец, кухар Антон Каленік, SMM-мэнаджарка Алёна Калёнава

Снежань 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліс    
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.