Партыя БНФ » Кіраўнік аршанскай арганізацыі БНФ Ігар Казмерчак: Гэтыя выбары не цікавыя ні грамадству, ні апазіцыі
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнік аршанскай арганізацыі БНФ Ігар Казмерчак: Гэтыя выбары не цікавыя ні грамадству, ні апазіцыі

Дададзена 13.01.2018 10:34:10 | 435 праглядаў

Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў не зацікавілі на Аршаншчыне ні апазіцыю, ні грамадства. Многія жыхары рэгіёну нават не збіраюцца ісці на галасаванне, а ўлада, як і ў час папярэдніх кампаній, наўрад ці будзе лічыць галасы, упэўнены кіраўнік аршанскай арганізацыі Партыі БНФ Ігар Казмерчак.

Казьмерчак– Гэтыя выбары не цікавыя ні грамадству, ні дэмакратычным арганізацыям. Відавочна, што ад іх не чакаюць нічога новага. Гадоў 15 таму ў Аршанскім раёне была даволі вялікая колькасць дэмакратычных дэпутатаў на мясцовым узроўні, якія вельмі якасна працавалі. Нашмат лепш, чым іх калегі ад улады. А зараз бачна, што няма ў людзей зацікаўленасці ўдзельнічаць, калі галасы не лічацца – сказаў Ігар Казмерчак у камэнтары карэспандэнту Беларускага Радыё Рацыя.

Па словах Ігара Казмерчака, мясцовыя ўлады па акругах Аршанскага раёну пераважна робяць стаўку на сваіх правераных кандыдатаў, якія ўжо не аднойчы працавалі ў мясцовых саветах.

Жнівень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Ліп    
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.