Партыя БНФ » Апазыцыя дасягнула згоды наконт адзначэньня сьвята 25 сакавіка
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Апазыцыя дасягнула згоды наконт адзначэньня сьвята 25 сакавіка

Дададзена 16.01.2018 5:40:09 | 987 праглядаў

15 студзеня ў сядзібе Партыі БНФ адбылося пашыранае пасяджэньне аргкамітэту па сьвяткаваньні стагоддзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На нарадзе былі абмеркаваныя пытаньні арганізацыі масавай акцыі з нагоды слаўнага юбілею ў Менску.

Па словах старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, аргкамітэт быў створаны яшчэ ў мінулым годзе і яго праца імкліва пашыраецца:

– Ганаровым старшынём аргкамітэту зьяўляецца акадэмік  Радзім Гарэцкі. Выканаўчым старшынём – Мікола Купава. У гэты аргкамітэт уваходзіць Партыя БНФ, ад партыі ў працы камітэта ўдзельнічаю я, як старшыня партыі, Аляксей Янукевіч, Аляксей Марачкін і іншыя сябры нашай партыі. Ужо адбыўся шэраг пасяджэньняў аргкамітэта. А сёння адбываецца больш шырокае пасяджэньне – сказаў Рыгор Кастусёў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

26239923_1920679948248086_5403017268594890995_n

Пасяджэньне аргкамітэту працягвалася амаль дзьве гадзіны, у ім прымалі ўдзел больш за 35 чалавек.

Па выніках сустрэчы Рыгор Кастусёў паведаміў, што прадстаўнікам розных палітычных структураў «атрымалася дасягнуць кансенсусу».

«Прыняты шэраг рашэньняў аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў, прапанавана стварыць працоўную групу па іх арганізацыі. Будуць праведзеныя ўрачыстыя мерапрыемствы, сярод іх шэсьце і мітынг, а таксама канцэрт. Самае галоўнае, што зацьверджаны шырокі склад аргкамітэту, у які ўвайшлі прадстаўнікі практычна ўсіх апазіцыйных палітычных і грамадзкіх арганізацый. Ёсьць кансэнсус, зацверджаныя паўнамоцтвы аргкамітэта», – сказаў Рыгор Кастусёў карэспандэнту інфармацыйнай агенцыі Белапан.

«Будзе пададзена заяўка на правядзенне шэсця ў цэнтры Мінска. Заўтра пройдзе пасяджэньне рабочай групы, дзе будуць вырашацца дэталі, як праводзіць акцыю», – паведаміў адзін з сустаршыняў Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) (арганізацыя не зарэгістраваная) Мікалай Статкевіч.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч распавёў парталу TUT.BY, што пытаньне пра аб’яднаньне розных структураў, якія плянуюць займацца адзначэньнем стагоддзя БНР, таксама можна лічыць вырашаным:

«Гэта было паседжанне аргкамітэту пад старшынствам акадэміка Гарэцкага, куды мы запрасілі Беларускі нацыянальны кангрэс. І яны пагадзіліся, што аргкамітэт Гарэцкага павінен існаваць у якасьці адзінага аргкамітэту і БНК да яго далучыўся. Цяпер супольны аргкамітэт прыйшоў да адзінага сцэнару святкаваньня», – сказаў Аляксей Янукевіч.

Пасяджэнне рабочай групы па арганізацыі масавай акцыі на Дзень Волі адбылося на наступны дзень, 16 студзеня.

На паседжанні працоўнай групы прысутнічалі каля 40 чалавек – вядомых палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў, актывістаў дэмакратычных сіл з рэгіёнаў. Былі Аляксей Янукевіч, Вацлаў Арэшка, Павел Белавус, Павел Севярынец, Яўген Афнагель, Зміцер Дрозд, Ніна Стужынская, Алена Тоўстая, Леанід Акаловіч, Юрась Губарэвіч, Славамір Адамовіч, Аляксей Марачкін, Уладзімір Халіп, Мікалай Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Уладзімір Някляеў і іншыя – паведаміў удзельнік пасяджэньня Максім Вінярскі.

Сустаршынямі рабочай групы былі абраныя кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, каардынатар грамадскай кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель, а таксама адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Былі створаныя камісіі, якія зоймуцца працай па пэўных напрамках дзейнасьці – арганізацыйны, інфармацыйны, мастацкі, юрыдычны напрамак. Былі прызначаныя адказныя за працу па гэтых напрамках.

Абмеркаваны і прыняты шэраг прапаноў па падрыхтоўцы і правядзенні акцыі:

- Падаць заяўку ў Менгарвыканкам аб правядзеньне 25 сакавіка ў Менску дэманстрацыі па праспэкце Незалежнасьці і мітынгу з канцэртам. Пра свой намер падпісаць заяўку заявілі Партыя БНФ, Рух «За свабоду», Рух салідарнасці «Разам», БСДП, «Арт сядзiба», прафсаюз РЭП, «Народная Грамада», «Еўрапейская Беларусь», АГП, БХД. Спіс адкрыты для прадстаўнікоў арганізацый, якія гатовыя быць заяўнікамі акцыі. Падача заяўкі плануецца на 25 студзеня.

- Запланаваны сустрэчы з чыноўнікамі і прадстаўнікамі афіцыйных уладаў. Мэта – сумеснае святкаваньне Дня Волі або, як мінімум, забеспячэньне лаяльнага стаўленьня да правядзення вулічнай акцыі і іншых сьвяточных мерапрыемстваў.

- Прапанавана зрабіць пісьмовыя звароты ва ўсе профільныя міністэрствы. Даручыць падрыхтоўку зваротаў і кантакты з дзяржаўнымі ўстановамі Паўлу Севярынцу, Рыгору Кастусёву, Вячаславу Сіўчыку.

- Прынята рашэнне аб пачатку збору сродкаў для правядзення рэклямнай кампаніі акцыі 25 сакавіка. Рахунак будзе апублікаваны ў бліжэйшы час.

- Зацверджаны хэштэг мерапрыемства – #БНР100

dzenvoli

Як паведаміў «Радыё Рацыя» сустаршыня рабочай групы па правядзенні масавай акцыі 25 сакавіка Павел Севярынец, на канцэрт з нагоды святкаваньня 100-годдзя абвяшчэння БНР будуць запрошаныя вядомыя беларускія музыканты.

- Мы распрацавалі структуру нашай рабочай групы, прызначылі каардынатараў з шасьці камісій па напрамках. Акрамя гэтага мы абмеркавалі  падачу заяўкі. Будзе не менш за 10 заяўнікаў ад асноўных партый і арганізацый. Прагаварылі канкрэтны маршрут, які будзе прапанаваны для зацвярджэння аргкамітэтам. На канцэрт будуць запрошаныя Сяргей Міхалок, Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы і музычныя калектывы.

22 студзеня на чарговым пасяджэнні нацыянальнага Аргкамітэту па сьвяткаванні стагоддзя БНР, якое пачнецца а 18 гадзіне, рашэньні рабочай групы павінныя быць зацьверджаныя.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.