Партыя БНФ » Аляксей Янукевіч – пра трансфармацыю РГА “Белая Русь” у партыю
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Аляксей Янукевіч – пра трансфармацыю РГА “Белая Русь” у партыю

Дададзена 18.01.2018 12:41:56 | 1,020 праглядаў

Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч узяў удзел у перадачы “Размова” на тэлеканале Белсат, дзе абмеркаваў з вядучым Уладзімерам Мацкевічам значэньне і пэрспэктывы магчымага пераўтварэньня праўладнага грамадзкага аб’яднаньня “Белая Русь” у палітычную партыю.

Янукевіч Белсат Размова19 студзеня прапрэзідэнцкае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» у прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі правядзе зʼезд, на якім, як чакаецца, прыме рашэнне аб пераўтварэнні ў партыю – «партыю ўлады».

Верагодна, што гэта робіцца ў тым ліку перад выбарамі ў Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць у 2019 ці 2020 годзе не па мажарытарнай, а па прапарцыйнай сістэме (паводле партыйных спісаў) або змяшанай.

Ці будуць здольныя канкураваць з вялікаколькаснай і вялікарэсурснай «Белай Руссю» апазіцыйныя партыі?

Намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч не пагаджаецца з параўнаннем вядоўцы праграмы «Размова» Уладзімірам Мацкевічам, што апазіцыя выглядае «мышамі» на фоне «сланоў» з «Белай Русі». Бо, на яго думку, хутчэй «беларусцы» ёсць «шэрымі мышамі, бо там няма яркіх асобаў, яснай палітычнай волі і праграмы».

Але калі «Белая Русь» прыцягне такіх асобаў дзеля выбараў, што нескладана?

Падрабязней пра гэта – у поўнай дыскусійнай праграме «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Аляксеем Янукевічам.

Паводле тэлеканалу Белсат

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.