Партыя БНФ » Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

Дададзена 19.01.2018 12:11:15 | 726 праглядаў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя са спасылкай на інфармацыйную агенцыю БелаПАН.

kastusiouПа Шклоўскай гарадской акрузе № 54, па якой вылучаецца Кастусёў, кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны яшчэ два чалавекі: намеснік галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя „Шклоўская цэнтральная раённая бальніца” Сяргей Новікаў і галоўны рэдактар раённай газеты „Ударный фронт” Павал Савельеў.

„Лічу, што шанцы на перамогу ў мяне такія ж, як і ў іншых прадстаўнікоў апазіцыі па астатніх акругах, — пракаментаваў БелаПАН сітуацыю вакол правядзення мясцовых выбараў Кастусёў. — Спісы будучых дэпутатаў, верагодна, ужо гатовыя ва ўлады. Таму выбарчыя камісіі будуць працаваць у адпаведнасці з зацверджанымі спісамі дэпутатаў мясцовых саветаў”.

Спадар Кастусёў лічыць, што ён атрымае, як звычайна, такую ж колькасць галасоў, як і пры правядзенні папярэдніх мясцовых кампаній: „Схема старая, яна дзейнічае не адзін год, яна спрацуе і ў гэтым годe. Мая асоба па Шклоўскай акрузе досыць вядомая. Але традыцыйна ўлады дадуць мне не больш за тры працэнты, такая была ўстаноўка зверху”, — сказаў палітык.

Мясцовыя выбары адбудуцца ў Беларусі 18 лютага.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Верасень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Жні    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.