Партыя БНФ » Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у прэсавай канфэрэнцыі кампаніі назіраньня “Права выбару”
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў узяў удзел у прэсавай канфэрэнцыі кампаніі назіраньня “Права выбару”

Дададзена 20.01.2018 12:08:12 | 1,031 праглядаў

У Менску адбылася прэсавая канферэнцыя кампаніі назірання «Права выбару-2018». Яна была прысвечаная падвядзенню вынікаў рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на мясцовых выбарах, а таксама фармаванню участковых выбарчых камісій.

IMG_2180У ёй бралі ўдзел каардынатар кампаніі Алесь Сілкоў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, метадыст-аналітык Леў Марголін, сустаршыня Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі і лідар руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Яны падвялі вынікі першага этапу кампаніі.

Галоўнай мэтай кампаніі «Права выбару-2018» з’яўляецца актыўнае назіранне, накіраванае не толькі на фіксацыі выяўленых парушэнняў, але і актыўнае супрацьдзеянне ім. Плануецца, што па краіне будзе задзейнічана каля тысячы назіральнікаў – паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

 

Пасьля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў кампанія назіраньня «Права выбару» ахопіць сваёй праграмай «Моцны кандыдат — моцны назіральнік» 64 асобы. Кожнаму з гэтых кандыдату будзе вызначана ў сярэднім пяць назіральнікаў – паведаміў Радыё Свабода каардынатар кампаніі Алесь Сілкоў: .

«Першапачаткова мы знайшлі 100 маладых пэрспэктыўных кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў. Супрацоўнічалі зь імі з восені, назіраючы за іх лякальнымі інфармацыйна-мабілізацыйнымі кампаніямі. Прыглядаліся, як яны працуюць зь людзьмі, і вырашылі вызначыць кожнаму ў сярэднім пяць назіральнікаў за галасаваньнем», — кажа каардынатар.

Аднак хтосьці з сотні не прайшоў этап рэгістрацыі, хтосьці правёў слабую кампанію. Таму пакуль у праграме «Моцны кандыдат — моцны назіральнік» 64 чалавекі.

Выбарчыя ўчасткі, якія трапляюць у праграму «Моцны кандыдат — моцны назіральнік», актывісты «Права выбару» будуць маніторыць ад першага дня датэрміновага галасаваньня. Яшчэ на 400 участках назіраньне будзе весьціся толькі 18 лютага.

Алесь Сілкоў кажа, што ў сёлетняй рэгістрацыі кандыдатаў ёсьць свая адметнасьць.

«Калі раней улады найперш чынілі перашкоды партыйным кандыдатам, то цяпер найбольш прыдзіраюцца да тых, хто вылучаўся праз збор подпісаў. Калі ўлады бачаць, што прэтэндэнт актыўны, што ён можа атрымаць галасы выбарнікаў, то яго любым чынам „стрымліваюць“. Кіраўніца ж Цэнтравыбаркаму Ярмошына будзе казыраць перад замежнікамі лічбамі аб мінімальнай нерэгістрацыі партыйных вылучэнцаў», — кажа назіральнік.

У кампанію назіраньня за выбарамі «Права выбару» ўваходзяць прадстаўнікі васьмі структураў — Абʼяднанай грамадзянскай партыі, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Беларускай партыі «Зялёныя», партыі БНФ, аргкамітэтаў дзеля стварэньня партыі БХД і партыі Свабоды і прагрэсу, прафсаюзу РЭП, руху «За свабоду».

Ліпень 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Чэр    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.