Партыя БНФ » Намесьнік старшыні БНФ – кандыдат у дэпутаты Гарадзенскага гарсавету
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Намесьнік старшыні БНФ – кандыдат у дэпутаты Гарадзенскага гарсавету

Дададзена 20.01.2018 1:41:15 | 214 праглядаў

Кіраўніка Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ, намесьніка саршыні партыі Вадзіма Саранчукова зарэгістравалі кандыдатам ў дэпутаты ў Гарадзенскі гарадзкі савет па Захараўскай выбарчай акрузе №14.

Аднак па словах палітыка, агітацыйная кампанія, якая мусіла распачацца 19 студзеня, фактычна тармозіцца прадстаўнікамі ўлады:

саранчукоў 46– Бюракратычныя моманты яшчэ не скончыліся, сёньня, напрыклад, я быў у камісіі, каб забраць кандыдацкія пасьведчаньні. Пасьведчаньні яшчэ не гатовыя. То бок, агітацыйная кампанія тармозіцца… Безумоўна, мы будзем выкарыстоўваць магчымасьці гэтай кампаніі, спрабаваць выкарыстоўваць для пікетаў, для распаўсюду матэрыялаў. Зараз акурат займаюся падрыхтоўкай арганізацыйных момантаў: трэба адкрыць рахунак, трэба знайсьці грошы і пакласьці грошы на гэты рахунак, трэба знайсьці друкарню, папярэдняя дамова ёсць, але трэба канчаткова дамовіцца з друкам матэрыялаў – сказаў Вадзім Саранчукоў у камэнтары Беларускаму Радыё Рацыя.

Намесьнік старшыні Партыі БНФ канстатуе, што сёлетнія мясцовыя выбары адбываюцца без уключэньня сяброў партыі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі і верагодней за ўсё пройдуць па ўжо запланаваным уладамі сценары, калі ў дэпутаты не пройдзе ніводзін з прадстаўнікоў апазыцыі.

Люты 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Сту    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.