Партыя БНФ » Кіраўнічку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічаюць з Белдзяржунівэрсітэту
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Кіраўнічку Моладзі БНФ Ганну Смілевіч адлічаюць з Белдзяржунівэрсітэту

Дададзена 20.01.2018 2:18:07 | 1,826 праглядаў

З Інстытута журналістыкі БДУ адлічваюць другакурсніцу Ганну Смілевіч. Менш за месяц таму яна была абраная старшынёй Моладзі БНФ. Гэта ўжо трэці выпадак, калі з Белдзяржунівэрсітэту адлічаюць лідэра маладзёвага крыла БНФ.

Ганна Смілевіч Свабода БДУ«У мяне было тры пераздачы, сёньня я не здала трэці экзамэн. Прыйшла ў дэканат, спыталася, ці гэта ўсё, адлічэньне? Яны сказалі, так, ужо нельга пераздаць — усё», — расказала Ганна Сьмілевіч карэспандэнту Радыё Свабода.

Паводле Ганны, што шмат хто з студэнтаў адказваў на такім жа ўзроўні, але ім ставілі хаця б мінімальны для здачы экзамэну бал. Яе ж адпраўлялі на пераздачы.

«Нельга сказаць, што я была ідэальна падрыхтавана, але, напэўна, паўплывала тое, што я стала кіраўніком Моладзі БНФ».

У выніку Ганна Сьмілевіч не здала прадметы «Тэорыя журналістыкі», «Мова сродкаў масавай камунікацыі» і «Прафэсійная этыка журналістыкі».

Ганна Сьмілевіч вывучала друкаваную журналістыку і, паводле яе слоў, раней ня мела пераздач і праблем з навучаньнем. Не чакала яна іх і пасьля абраньня старшынёй Моладзі БНФ. Нават калі пачаліся першыя непрыемнасьці на гэтай сэсіі, яна не сьпяшалася зьвязваць іх з сваёй палітычнай дзейнасьцю.

Аднак пасьля заліку па фізкультуры яе меркаваньне зьмянілася.

«Учора я атрымоўвала залік па фізкультуры. Фізрук сказаў, што да яго прыходзілі ягоныя сябры з Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Распавялі, што я кіраўнік нейкай моладзевай структуры, пыталіся, ці я маю дачыненьне да БНФ і апазыцыйнай дзейнасьці».

Ганна Сьмілевіч сказала, што, напэўна, будзе аспрэчваць сваё адлічэньне.

Напярэдадні старшыня Моладзі БНФ дала вялікае інтэрвію сайту “Беларускія навіны”.

Летась у сакавіку быў выключаны з БДУ і папярэдні старшыня Моладзі БНФ Юрась Лукашэвіч. У 2008 годзе з факультэту журналістыкі БДУ быў адлічаны лідэр Моладзі БНФ Франак Вячорка.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

Лістапад 2019
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кас    
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  
© 2011 - 2019 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.