Партыя БНФ » Пайшоў з жыцьця Рыгор Фарманян, герой Менскай Вясны-96
Партыя БНФ - партыя абароны народных інтарэсаў


Пайшоў з жыцьця Рыгор Фарманян, герой Менскай Вясны-96

Дададзена 22.01.2018 12:03:10 | 587 праглядаў

У Гародні пайшоў з жыцьця актывіст Менскай вясны-1996 Рыгор Фарманян, беларус армянскага паходжання, які быў шматгадовым актывістам Беларускага Народнага Фронту ан Гарадзеншчыне.

Як былога сябра Гарадзенскай рады БНФ, яго памятаюць у Гародні. Хоць апошнія гады ён пакінуў актыўную дзейнасьць і засяродзіўся на справах сям’і.

Кажа Сяргей Мальчык, у мінулым старшыня Гарадзенскай Рады БНФ:

– Рыгор заўсёды быў вельмі актыўным чалавекам. З армянскім тэмпераментам заўсёды актыўна адстойваў сваю пазіцыю. Ён доўгі час быў сябрам рады. Удзельнічаў у арганізацыі абсалютнай большасці нашых пікетаў, фактычна ўсіх мерапрыемстваў, якія мы ладзілі гарадзкой арганізацыяй. Рыгор быў тым чалавекам, які браў на сябе цэлую кучу абавязкаў і пасьпяхова іх выконваў.

Жывучы ў Скідзелі, Рыгор Фарманян актыўна працаваў у мясцовай суполцы Таварыства Беларускай Мовы, быў адным з папулярызатараў беларускага слова. Але асаблівую вядомасць ён атрымаў праз здымак у звязку з падзеямі 1996 года на Чарнобыльскі шлях 26 красавіка ў Менску. Тады яго моцна зьбілі міліцыянты, але Рыгор спрабаваў з імі дамовіцца, трымаючы акрываўлены бел-чырвона-белы сцяг.

176-a-1-665x452

Згадвае актывіст БНФ Кастусь Жынь:

А перад гэтым мы ехалі на мерапрыемства і наш аўтобус, не даязджаючы да Менска, каля Валожына спынілі. Нас высадзілі з аўтобуса. І вось мы стаім разам з Рагорам Фарманянам і ўгаворваем міліцыю, каб нас прапусцілі да Менска. Ён заўсёды быў сярод нашых актывістаў і ішоў заўсёды з высока паднятай галавой і з высока ўзнятым бел-чырвона-белым сцягам. Вось такія мае ўспаміны пра Рыгора Фарманяна.

Памёр Рыгор Фарманян ад інсульту 3 студзеня  ва ўзросце 75 гадоў. Пахаваны на Юр’еўскіх могілках, каля Скідаля.

На фота Рыгор Фарманян справа з бел-чырвона-белай павязкай.

Разам з будучай жонкай Валянцінай вайсковец тэрміновай службы Рыгор Фарманян.

На фота Рыгор Фарманян, ягоныя бацькі і браты.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

 

Травень 2018
Пн Аў Сер Чц Пт Сб Ндз
« Кра    
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  
© 2011 - 2018 ПАРТЫЯ БНФ. Усе правы абароненыя. Перадрукоўка дазваляецца толькі пры выкарыстаньні гіпэрспасылкі на сайт ПАРТЫІ БНФ.